Вольга Прышчэпа як гарант добрага настрою

ТРЫЦЦАЦЬ гадоў узначальвае аддзяленне паштовай сувязі ў пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Вольга ПРЫШЧЭПАВА. Неаднойчы выходзіла пераможцам спаборніцтва сярод сваіх калег у раёне. 


— З людзьмі дрэнна працаваць нельга, — пераканана Вольга Мікалаеўна. – Тады і твой настрой будзе добры. 

У аддзяленні заўсёды ёсць наведвальнікі, але асабліва ажыўлена там у дні выплат пенсій. І хоць многім грошы сталі пераводзіцца на карткі, але паштавікам працы хапае. Яны дастаўляюць дадому выплаты інвалідам і састарэлым, а таксама прымаюць заказы і разносяць тавары, якімі гандлюе аддзяленне. І, канечне ж, самае галоўнае, за што любяць і заўсёды чакаюць паштальёна, — газеты, журналы, пісьмы.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...