Вольга Назарук, г. Чэрвень

Шаноўная рэдакцыя “Голасу Радзімы”! Вялікі дзякуй за тую магчымасць, якую маюць мае блізкія і знаёмыя за мяжой, — атрымоўваць і чытаць вестачкі з Бацькаўшчыны. Бывае, што самастойна не можаш своечасова адправіць карэспандэнцыю — ваша газета хутчэй за нас прыносіць свежыя навіны. Яшчэ хочацца павіншаваць суайчыннікаў з Ражджаством Хрыстовым. Няхай спраўдзяцца ў новым го-дзе ўсе задумы і планы, а спрыяе ў гэтым добрае здароўе і Божае бласлаўленне.
Шаноўная рэдакцыя “Голасу Радзімы”! Вялікі дзякуй за тую магчымасць, якую маюць мае блізкія і знаёмыя за мяжой, — атрымоўваць і чытаць вестачкі з Бацькаўшчыны.
Бывае, што самастойна не можаш своечасова адправіць карэспандэнцыю — ваша газета хутчэй за нас прыносіць свежыя навіны. Яшчэ хочацца павіншаваць суайчыннікаў з Ражджаством Хрыстовым. Няхай спраўдзяцца ў новым го-дзе ўсе задумы і планы, а спрыяе ў гэтым добрае здароўе і Божае бласлаўленне.
Ліст гэты дасылаю і вось яшчэ з якой нагоды. Сёння шукаем магчымасці для заканчэння будаўніцтва касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Чэрвені, што ў Мінскай вобласці. Можа, хто з землякоў, якія знаходзяцца далёка ад Радзімы, прасякнецца нашымі патрэбамі і адгукнецца.
Мала хто ведае, што з’яўленне касцёла ў Чэрвені прыпадае на XVIII стагоддзе. А дзейнічаў ён да сярэдзіны мінулага стагоддзя. Аднаўленне ж касцёла пачалося ў 1995 годзе дзякуючы ахвярным намаганням сям’і Радзішэвічаў. Сёння ў касцёле дзейнічае галоўная зала, вымуравана вежа і ўсталяваны крыж. У нядзельнай школе займаюцца дзеці: для ўрокаў адведзены асобны пакой. Аднак ёсць патрэба ў агароджы, дэкаратыўна-мастацкім вонкавым афармленні сядзібы.
Духоўныя праблемы, зразумела, найпершыя, але мы, парафіяне, павінны сёння думаць і пра тое, як уладкаваць побыт будучага святара, падвесці ў памяшканне ацяпленне, ваду. Патрэбен рамонт і ў пакоі, адведзеным пад нядзельную школу. Таму і шукаем мы ахвярадаўцаў, мецэнатаў. Верым, што ёсць такія.
Звяртаемся да землякоў нашых, раскіданых па свеце: касцёл чакае дапамогі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter