Жадаеце ўбачыць унікальныя работы Шагала, Пікаса і не толькі іх? Завітайце ў горад на Заходняй Дзвіне

Віцебск зноў у авангардзе

Каля ста арыгінальных літаграфій і ксілаграфій Марка Шагала, Жоржа Брака, Пабла Пікаса, Анры Маціса, Фернана Лежэ, Альберта Джакамеці і іншых мастакоў еўрапейскага авангарда экспануюцца зараз у Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску. Каштоўнасць гэтай выставы бясспрэчная — ні адзін беларускі музей не можа пахваліцца наяўнасцю такіх работ.

Адкуль гэтыя скарбы з’явіліся ў Віцебску? Дзякуючы нямецкаму калекцыянеру Генрыху Мандэлю, які ўсё жыццё прысвяціў збіранню графікі Марка Шагала і літаратуры пра яго. За сямнаццаць гадоў супрацоўніцтва з віцебскім музеем ён падарыў яму больш за 300 графічных работ авангардыстаў ХХ стагоддзя, у тым ліку Шагала. Творы каля трох гадоў не выстаўляліся ў Віцебску — падарожнічалі па свеце. І вось нарэшце ў жыхароў і гасцей горада зноў з’явілася магчымасць дакрануцца да творчасці вялікіх мастакоў. Экспазіцыя “Марк Шагал і мастакі еўрапейскага авангарда” будзе працаваць да 6 ліпеня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter