Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Новы Беларускі цэнтр адкрыецца ў Цяньцзіне

Вітай беларусаў, Кітай!

У Кітайскай Народнай Рэспубліцы  працуе ўжо Цэнтр даследванняў Беларусі: ён створаны ў Другім Пекінскім дзяржуніверсітэце замежных моў.  Падобны цэнтр у бліжэйшы час будзе адкрыты і ў горадзе Цяньцзіне: у мясцовым універсітэце. А ён, дарэчы, з’яўляецца першым кітайскім універсітэтам, сярод выпускнікаў якога й знакаміты кітайскі паэт 1920-1930-х гадоў Сюй Чжымо. Літаральна месяц назад Выдавецкі дом “Звязда” выпусціў у свет зборнік вершаў Сюй Чжымо на кітайскай і беларускай мовах.

Праца па стварэнні Цэнтра даследванняў Беларусі ў Цяньцзіне ўжо вядзецца. “Мы збіраемся актыўна дапамагаць станаўленню Цэнтра Беларусі ў старэйшым кітайскім універсітэце, — расказвае супрацоўніца Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Вераніка Цімкіна. — Цяпер з дапамогай Міністэрства інфармацыі Беларусі пачалі камплектаваць бібліятэку беларускай літаратуры для цэнтра. Ёсць яшчэ ідэя: паставіць у Цяньцзіне помнік Якубу Коласу альбо ягоны бюст. Спадзяёмся, што з часам у старэйшым кітайскім універсітэце з’явіцца сапраўдны асяродак беларускасці, створыцца месца, якое будзе паядноўваць усіх, каму цікавая наша краіна”.

Пра свае памкненні падтрымаць рознымі ініцыятывамі яшчэ адзін Цэнтр даследванняў Беларусі ў Кітаі заявілі таксама Выдавецкі дом “Звязда” і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Голас Радзімы № 37 (3541), чацвер, 28 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter