Виталий Карпанов, солист группы «Дрозды»: «Хату бацькоў» спели почти на всех главных площадках страны

– Адыходзячы год стаў для гурта вельмі адметным, нашы беларускамоўныя песні прыйшлі у народ, палюбіліся людзям. «Хату бацькоў» праспявалі амаль на ўсіх галоўных пляцоўках краіны. Нібыта адпраўной кропкай стаў Дзень пісьменства. Менавіта тут упершыню гучаць нашы новыя песні, якія неўзабаве становяцца народналюбімымі. Так адбылося з творамі «Сланечнік», «Беларуская мова». А «Хату бацькоў» на Дні народнага адзінства, наогул, спявала шматтысячная «Мінск-арэна». Для артыста большага шчасця няма.

twitter.com

Сёлета распачалі тур па беларускай глыбінцы, які так і называецца «Хата бацькоў» і стартавалі з маёй малой радзімы – Івянца. Мы – ансамбль з народа – ідзём у народ. У адыходзячым годзе запусцілі сумесны праект знакамітага паэта Леаніда Пранчака і гурта Дразды. Такім чынам мы, хлопцы з вёскі, нясём у свет нацыянальную ідэю – адраджаем беларускую гаворку, каб яна смялей гучала ў вёсцы і горадзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter