Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Вялікі тэатр Беларусі прадставіў гледачам літоўскай сталіцы нацыянальны балет “Вітаўт”

“Вітаўт” у Вільнюсе

Спектакль, які сродкамі музыкі, харэаграфіі пераносіць гледачоў у атмасферу даўняй супольнай беларуска-літоўскай гісторыі, прайшоў 28 студзеня на арэне Siemens у Вільнюсе. Як вядома, спачатку драматург Аляксей Дудараў напісаў п’есу “Купала”, і ў 1997-м у Мінску, у Купалаўскім тэатры паводле яе рэжысёр Валеры Раеўскі паставіў спектакль “Князь Вітаўт”. Пазней беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў пісаў музыку для балета, а вядомы драматург зрабіў лібрэта — у супрацы з ім. Балет з’явіўся ў рэпертуары Вялікага тэатра ў 2013-м, паставіў яго народны артыст Беларусі Юры Траян.

Спектакль ужо стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета. Між тым Юры Антонавіч раіць не “ўчытвацца” у балет, нібыта ў падручнік па гісторыі: гэта толькі харэаграфічная легенда пра князя Вітаўта. Яна хоць і заснаваная на гістарычных падзеях, ды ўсё ж — легенда.

Голас Радзімы № 5 (3557), чацвер, 1 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter