Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Яскрава і прыгожа святкаваў Мінск сваё 950-годдзе

Віншуем, любімы горад!

Кожнаму жыхару Мінска, а таксама гасцям сталіцы на свяце знайшоўся занятак. Хто наведаў грандыёзнае музычнае шоу фантанаў у Парку Перамогі, хто стаў гледачом захапляльных дзеяў на фестывалі гістарычнай рэканструкцыі “Мінск старажытны”, а нехта ж нават падняўся ў неба на аэрастаце пад час Міжнароднага фестывалю паветраплавання.

У час святочных мерапрыемстваў мэр Мінска Андрэй Шорац казаў: “Мы святкуем 950-годдзе гучна, прыгожа. Няхай гэтая дата ўвойдзе яркай карцінкай у гісторыю горада”. А сярод найбольш значных старонак у летапісе вялікага свята былі міжнародная навуковая канферэнцыя “Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі”, якая сабрала экспертаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Польшчы, Мінскі паўмарафон, Дзень танкіста. Да 950-годдзя Мінска быў дастасаваны і Трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету.

“Дзень горада — гэта свята для людзей, якія ганарацца родным кутам, якія й сваёй працай, і любоўю робяць яго яшчэ больш прыгожым, камфортным, — казаў Андрэй Шорац. — Горад увесь час развіваецца. Будуюцца дамы, школы, дзіцячыя сады, станцыі метро. І гэта заслуга ўсіх, хто тут жыве і працуе”.

Святочныя гулянні ў Дзень горада праходзілі ва ўсіх раёнах. Найбольш ажыўленыя пляцоўкі былі каля Палаца спорту, у Парку Перамогі, Верхнім горадзе. Завяршылася свята музычна-лазерным феерверк-шоу.

Голас Радзімы № 35 (3539), чацвер, 14 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter