Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Медалём Францыска Скарыны ўшанавана дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы Ганна Іванэ

Віншуем, Ганна!

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Ганна Іванэ ўзнагароджана за асабісты ўклад у развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Яна стаяла ля вытокаў школы, якая цяпер — адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры.

У школе створаны дзіцячы ансамбль “Вавёрачка”, музей, працуюць гурткі. Вучні штогод ездзяць на экскурсіі ў рэгіёны Беларусі.

Голас Радзімы № 46 (3550), чацвер, 7 снежня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter