Вiншуем...

Добра, калi ў цябе ёсць прыгожая ўтульная школа, што нагадвае невялiчкi астравок у бясконцых хвалях кветак i дрэў. Школа, дзе кожную ранiцу ты сустракаеш сяброў, дзе цябе чакае настаўнiк цi настаўнiкi, якiм так проста сказаць шчырыя словы: “Мы вас любiм!”
Добра, калi ў цябе ёсць прыгожая ўтульная школа, што нагадвае невялiчкi астравок у бясконцых хвалях кветак i дрэў. Школа, дзе кожную ранiцу ты сустракаеш сяброў, дзе цябе чакае настаўнiк цi настаўнiкi, якiм так проста сказаць шчырыя словы: “Мы вас любiм!” Менавiта яны былi старанна выведзены на маляўнiчым плакаце-вiншаваннi ў Шчомыслiцкай сярэдняй школе Мiнскага раёна, куды мы зазiрнулi напярэдаднi свята - Дня настаўнiка. Дарэчы, гэтыя словы нам падалiся зусiм не “дзяжурнымi”: вучням невялiчкай (234 чалавека - дзiцячы калектыў i 44 - дарослы) вясковай школкi ёсць за што дзякаваць сваiм настаўнiкам. Па-першае, зразумела, за добрае навучанне i магчымасць лiтаральна кожнаму выбраць заняткi i прадметы па жаданнi i схiльнасцях. Вядома ж, беларускамоўная вясковая школа - не гiмназiя i нават не буйная сталiчная адукацыйная ўстанова. Але шчомыслiцкiя настаўнiкi здолелi арганiзаваць профiльныя класы i групы: вучнi могуць выбраць паглыбленае вывучэнне англiйскай i польскай моў, матэматыкi, геаграфii, ёсць тут грамадска-эканамiчны i тэхналагiчны профiлi навучання. У гэтым годзе скончылi i досыць удала паступiлi ў сярэднiя спецыяльныя ўстановы вучнi 9-га архiтэктурна-мастацкага класа. Што яшчэ адрознiвае Шчомыслiцкую школку, дык гэта добрае абсталяванне, дагледжанасць i з густам аздобленая “прастора” ўнутры i звонку будынка. Школа лiтаральна ўтапае ў кветках. Зiмовая аранжарэя, уласны батанiчны сад, утульныя дворыкi з адмысловымi кампазiцыямi i скамейкамi, дзе так добра пасядзець на пераменках, - усё гэта зроблена дзецьмi пад кiраўнiцтвам настаўнiкаў-бiёлагаў Алы Вiкенцьеўны Бiрулi i Валянцiны Мiхайлаўны Шаўчэнкi. А шматлiкiя малюнкi вучняў, зробленыя iмi пад кiраўнiцтвам настаўнiка выяўленчага мастацтва, кiраўнiка гуртка “Мастак” Святланы Мiхайлаўны Плескай, надаюць вясковай школе далiкатны i вытанчаны выгляд. Тут лiтаральна кожны можа знайсцi сабе занятак для душы. Прыхiльнiкаў рыфмаваных радкоў аб’ядноўвае “Паэтычны клуб”, якi стварыў ужо пайшоўшы з жыцця настаўнiк геаграфii i працы Валянцiн Андрэевiч Лазараў. А зараз справу працягвае ягоная жонка, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Тамара Уладзiмiраўна. (Дарэчы, у Шчомыслiцкай школе працуюць i дзве дачкi Лазаравых: Вольга - дэфектолагам, Таццяна - настаўнiкам геаграфii.) Дырэктар школы - фiзiк Марат Васiльевiч Касцяневiч - выдае разам з вучнямi журнал “Мыслiца”. I трэба сказаць, што па зместу школьнаму “самвыдату” могуць пазайздросцiць некаторыя глянцавыя выданнi. Дарэчы, журнал выдаюць з дапамогай камп’ютэраў i на сваёй аргтэхнiцы - у маленькай школы два сучасных камп’ютэрных класа. Прычым карыстаюцца iмi настолькi эфектыўна, што сёння, пры часовай адсутнасцi выкладчыка iнфарматыкi, яго даволi прафесiйна замяняюць настаўнiкi-прадметнiкi. I яшчэ некалькi слоў пра калектыў. Шчомыслiца хоць i амаль на ўскраiне Мiнска, але ж усё-такi вёска. Аднак палова настаўнiкаў ездзiць на працу менавiта сюды i шукаць месца ў сталiчных школах не збiраецца. Чаму? “Мне здаецца, - дзелiцца думкай намеснiк дырэктара Людмiла Iванаўна Лапко, - што людзей тут трымае вельмi спакойнае, разумна арганiзаванае школьнае жыццё, падтрымка творчых iдэй, добрыя адносiны ў калектыве. Што яшчэ настаўнiку патрэбна?” ...Добра, калi ў пачатку жыцця чалавеку выпадае ўтульная школа i добры настаўнiк, - тады ўсё здаецца вырашальным. Цi не за гэта мы шчыра кажам усiм, хто вучыў нас i будзе вучыць нашых дзетак: “Дзякуй! Мы вас паважаем i любiм!”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter