Вiншаванне

Удзельнiкам III з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi»
Удзельнiкам III з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi»

Паважаныя сябры!

Шчыра вiншую вас з адкрыццём III з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi».

Лепшыя ўзоры лiтаратуры, праўдзiвае, пранiкнёнае слова творцаў заўсёды фармiравалi этычныя i эстэтычныя iдэалы, служылi станаўленню грамадства, умацаванню высокiх маральных прынцыпаў.

Важна, што нашы сучаснiкi захоўваюць паважлiвае стаўленне да кнiгi, бачаць у ёй крынiцу мудрасцi i ведаў.

Творчым дарам, актыўнай грамадзянскай пазiцыяй лiтаратары здольныя зрабiць вялiкi ўклад у справу асветы, патрыятычнае выхаванне моладзi, пашырэнне мiжнародных культурных сувязей.

Жадаю ўдзельнiкам з’езда натхнення, яркiх дасягненняў на карысць Беларусi, шчасця i дабрабыту.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Советская Белоруссия № 229 (25111). Вторник, 29 ноября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter