Ветэраны жывуць побач

“Ветэраны жывуць побач” — пад такой назвай у Калiнкавiцкай СШ №4 прайшла сустрэча лепшых прадстаўнiкоў навучэнцкай i рабочай моладзi, студэнтаў мясцовых ВНУ з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны, удзельнiкамi вызвалення Калiнкавi-чаў ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Менавiта 14 сту-дзеня 1944 нашы войскi прынеслi доўгачаканую свабоду. Як паведамiла карэспандэнту “Р” начальнiк iдэа-лагiчнага аддзела Калiнка-вiцкага райвыканкома Наталля Мiхайлава, у СШ № 4 знаходзiцца нядаўна абноўлены музей маладзёжнай падпольнай арганiзацыi “Смугнар”. У раёне пройдуць мiтынгi-рэквiемы, увечары ж 14 сту-дзеня на сцэне раённага Цэнтра вольнага часу выступiлi са святочнай праграмай, падрыхтаванай да 60-годдзя Вялiкай Перамогi, артысты Акадэмiчнага ансамбля песнi i танца Узброеных сiл Рэспублiкi Беларусь.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter