Веснавое аднаўленне

Першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Аляксандр Мамаеў адзначыў, што ў мінулую суботу прайшоў першы этап патрыятычных спраў, сродкі ад якіх накіраваны на дапамогу ў рэстаўрацыі Брэсцкай крэпасці-героя. Асабліва пастаралася на суботніку моладзь політэх-нічнага тэхнікума, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Машэрава, дзяўчаты з ліцэя № 4 г. Віцебска. А прадстаўнікі Чыгуначнага раёна ачышчалі палі Віцебскага раёна ад камення. Непасрэдна ў горадзе на берагах Заходняй Дзвіны і ракі Віцьбы шмат сабрана бытавога смецця.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter