
Учора выратавальнікі праводзілі вучэбную эвакуацыю ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». Асаблівасць гэтага аб’екта ў тым, што ён цалкам знаходзіцца пад зямлёй. Таму ў гэтым цэнтры перыядычна адпрацоўваюць эвакуацыю. Адпаведна ўзровень ведаў аб правільных паводзінах у персаналу высокі. Эвакуацыя прайшла паспяхова.
Гэтага нельга сказаць пра гандлёвы цэнтр Coolman. Там зафіксаваны цэлы шэраг парушэнняў: няўзгодненая перапланіроўка гандлёвых кропак зменшыла шырыню праходаў, цяжка было знайсці ключы ад шаф з кранамі, а супрацьпажарная сігналізацыя спрацавала не адразу.
Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, усяго ў Мінску былі правераны 103 аб’екты і 84 адманітораны — гэта значыць, там прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы без прыняцця мер пакарання. Аб правілах паводзін пры надзвычайнай сітуацыі праінструктаваны 3,5 тысячы чалавек. 30 кіраўнікоў аб’ектаў і 13 службовых асоб пакараныя штрафамі, адміністрацыйны працэс распачаты ў адносінах яшчэ 87 чалавек.
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС прапанавала закрыць для ліквідацыі недахопаў і парушэнняў 14 аб’ектаў. Пяць з іх паспелі ліквідаваць парушэнні на працягу сутак. Той жа гандлёвы цэнтр Coolman учора не працаваў. Лёс астатніх вырашыцца ў бліжэйшы час пасля паўторнай праверкі.
nevmer@mail.ru