Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Мінску прэзентавалася кніга аднаго верша “А хто там ідзе?”, які пададзены ў перакладзе на 100 моваў свету

Верш на ўвесь свет

Твор Янкі Купалы перакладаў нават Максім Горкі. Праўда, з вялікім скажэннем сэнсу: радок “сваю крыўду” ён пераклаў не як “свою обиду”, як належыць, а: “свою кривду”. Слова ж кривда ў сучаснай рускай мове азначае паняцце, супрацьлеглае праўдзе — хлусня, “ложь”. Вось і атрымлівалася, што беларусы ідуць у свет са сваёй хлуснёй на плячах… Спадзяемся, тая недарэчнасць у новым выданні выпраўлена.

Прэзентацыя кнігі аднаго верша “А хто там ідзе?” у перакладзе на 100 моваў свету прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Само выданне выйшла ў свет напрыканцы красавіка ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Голас Радзімы № 18 (3570), чацвер, 17 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter