Каля паўтысячы работ сучасных беларускіх мастакоў выстаўлена на “Восеньскім салоне” ў Мінску

Вернісаж пад шорах лісця

Каля паўтысячы работ сучасных беларускіх мастакоў выстаўлена на “Восеньскім салоне” ў Мінску.

Першая спроба аднавіць знакамітыя парыжскія “Восеньскія салоны” ў беларускай сталіцы адбылася год таму. Арт-праект, які знайшоў водгук у сэрцах і мастакоў, і крытыкаў, і аматараў прыгожага, сёлета праходзіць з яшчэ большым размахам. У экспазіцыі “Восеньскага салона” дэманструецца каля пяцісот твораў, выкананых у самых розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва — тут і жывапіс, і графіка, і скульптура, і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, і фатаграфія, і інсталяцыя. Усяго ў праекце прымаюць удзел 162 мастакі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Экспазіцыю беларускіх мастакоў ярка дапаўняюць творы сучасных французскіх аўтараў, прызёраў знакамітых “Восеньскіх салонаў” апошніх гадоў, якія праходзяць у Парыжы. Гэта быццам напамін пра тое, што і пераможцы беларускага праекта, якіх вызначыць міжнароднае экспертнае журы, змогуць трапіць на Елісейскія палі — ім будзе аказана садзейнічанне ва ўдзеле ў інтэрнацыянальным “Восеньскім салоне” ў Парыжы ў кастрычніку 2017 года.

На выставе ў Палацы мастацтваў, якая будзе працаваць да канца кастрычніка, можна не толькі пазнаёміцца з работамі маладых беларускіх мастакоў і пры жаданні набыць якую-небудзь карціну або скульптуру, але таксама стаць удзельнікам аўтарскіх экскурсій, адукацыйных сустрэч, лекцый і майстар-класаў па маляванні.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter