Вiншаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Вернiкам Рымска–каталiцкай царквы

Вiншаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Паважаныя суайчыннiкi!


Вiншую вас i шматлiкiх гасцей Беларусi з 400–годдзем прыбыцця цудатворнай iконы Мацi Божай у Будслаў.


Рымска–каталiцкая царква за час iснавання на беларускай зямлi аказала значны ўплыў на адметнасць культуры i гiстарычнага лёсу нашага народу. Сапраўдным сiмвалам непахiснасцi веры i адданасцi людзей традыцыям хрысцiянства стаў нацыянальны санктуарый Мацi Божай Будслаўскай.


Штогод у Будслаў сцякаюцца дзясяткi тысяч паломнiкаў, каб наблiзiцца да свяшчэннай заступнiцы Беларусi, атрымаць ад Мацi Божай духоўную падтрымку. Яна нясе спрадвечную праўду дабра, мiласэрнасцi i любовi, дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнiкоў розных пакаленняў, моладзь i сталых, будучыню i мiнулае, наватарства i традыцыю, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць.


Урачыстасцi ў гэтым бласлаўлёным месцы напаўняюць сэрцы гонарам i радасцю за нашу краiну. Няхай велiч i значнасць свята адчуваюць новыя пакаленнi вернiкаў i праз стагоддзi гучыць у Будславе малiтва за Беларусь, за яе народ.


Шчыра жадаю ўсiм вам здароўя, шчасця, дабрабыту i плёну ва ўсiх справах.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 

Советская Белоруссия №123 (24260). Суббота, 6 июля 2013 года.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter