Вердзі і Чайкоўскі на адной сцэне

Вядучыя расійскія салісты оперы і балета выступяць у Гродне

Упершыню вядучыя салісты оперы і балета чатырох галоўных расійскіх тэатраў выступяць у Гродне.

— У абласным драматычным тэатры 4-га і 5 снежня адбудзецца гала-канцэрт «Шэдэўры сусветнай класікі», — паведаміў мастацкі кіраўнік Гродзенскай капэлы Уладзімір Борматаў. — У агульнай праграме на адной сцэне выступяць 10 артыстаў балета Вялікага і Марыінскага тэатраў, Міхайлаўскага тэатра і оперная дзіва Тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. Імёны ўдзельнікаў праграмы пакуль не называюць.

Канцэрт, які аб’яднае на адной сцэне зорак чатырох знакамітых тэатраў Масквы і Санкт-Пецярбурга, з’яўляецца знакавай падзеяй не толькі для Гродна, але і для Беларусі. Тут прадставяць сольныя нумары з балетаў Пятра Чайкоўскага «Лебядзінае возера», «Жызэль», «Спячая прыгажуня», а таксама арыі з опер гэтага кампазітара, творы Джузэпэ Вердзі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter