Вераснёускае жнiво

Чаму не радуе “малахітавы” ячмень Хоць і не надта папулярная ў земляробаў вайсковая тэрміналогія, аднак у складаных абставінах без яе не абысціся. Яшчэ на селектарнай нарадзе напачатку жніва кіраўнік дзяржавы назваў яго “бітвай за хлеб”.
Чаму не радуе “малахітавы” ячмень Хоць і не надта папулярная ў земляробаў вайсковая тэрміналогія, аднак у складаных абставінах без яе не абысціся. Яшчэ на селектарнай нарадзе напачатку жніва кіраўнік дзяржавы назваў яго “бітвай за хлеб”. І заключны яе этап не настройвае на самазаспакоенасць. Ён у поўнай меры адпавядае крылатаму выразу: “Апошні бой - ён цяжкі самы”. Пацвярджэннем таму - чарговая рабочая паездка прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага па раёнах Віцебскай вобласці. ...Сельгаспрадпрыемства імя Данукалава Лёзненскага раёна - бадай што самая аддаленая кропка на паўночным усходзе Беларусі. Усяго ў некалькіх кіламетрах - Смаленшчына. Яшчэ з вясны надвор’е нядобра пажартавала над мясцовымі хлебаробамі. Праліўныя дажджы паласавалі над сельгасугоддзямі больш месяца, а яшчэ блізкасць залягання паверхневых вод. Што і паспелі пасеяць, давялося ў трэцяй дэкадзе чэрвеня перасяваць. І ў пачатку верасня ў гаспадарцы яшчэ 320 гектараў збожжавых літаральна стаяць зялёнай сцяной. Не паспелі выкаласаваць нават да васковай спеласці. Вось чаму прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі, кіраўнік Віцебскай вобласці Уладзімір Андрэйчанка, шэраг іншых адказных асоб і навукоўцаў не сталі “інспекціраваць”, калі так можна выказацца, узорна-паказальныя нівы. Намнога важней на фінішнай прамой якраз разам параіцца, як не страціць такой дарагой цаной вырашчаны хлеб. І дзе трэба - прывесці ў дзеянне “рэзерв вярхоўнага галоўнакамандавання”. Было выказана шмат меркаванняў. Сышліся на думцы, што па максімуму нават такія пасевы варта ўбіраць на зерне. А дзе гэта не атрымліваецца, уключаць у работу плюшчылкі. Дарэчы, у сельгаспрадпрыемстве імя Данукалава ўжо ляжала на гэты час 500 тонн “зерневай кашы” ў сумесі з кансервантамі. Самыя апошнія пасевы на 1200 гектарах якраз не маюць нават васковай спеласці. Хутчэй за ўсё яны трапяць пад тэхналогію плюшчэння. Але што можна ўбраць на зерне - толькі на зерне, неаднойчы падкрэсліў прэм’ер. На жаль, ячмень на 70 гектарах ва ўрочышчы Лапіна толькі па назве “дзівосны” (сорт такі), а на самой справе “малахітавы”. У цэлым ураджайнасць зерневых у СПК імя Данукалава адносна нядрэнная, нават па агульных мерках. Сярэдняя па гаспадарцы - 32 цэнтнеры, на лепшых нівах бяруць пад сорак. Але Сяргей Сідорскі разам з вучонымі парэкамендаваў у гэтыя дні канкрэтна на гэтай тэрыторыі скошваць і абмалочваць не меней 50-60 гектараў у дзень. Каб на працягу тыдня, максімум дэкады, паставіць пераможную кропку. А галоўнае - рабіць усё так, каб не дапусціць страт зерня. Бо кармоў сёлета і на Віцебшчыне, і ў краіне ў цэлым прыкладна ў паўтара раза болей леташняга. Адсюль зноў і зноў настойлівая рэкамендацыя: узяць максімум зерня з кожнага поля і з кожнага метра. Такую пазіцыю падтрымлівае старшыня Лёзненскага райвыканкома Міхаіл Пінчук. Ён праінфармаваў аб тым, што ў раёне ўжо назапашана 144 працэнты кармоў у параўнанні з мінулым годам. Лічба не канчатковая. Вось-вось пойдзе пад нож кукуруза, багатыя на кармавы бялок зернебабовыя. Таму можна сцвярджаць, што зімоўка грамадскага статка будзе сытнай, а значыць, прыбавіцца малака і мяса. Прыкладна па такой мадэлі праходзіць наведванне кіраўніком урада ў іншых раёнах і гаспадарках. У прыватнасці, шмат дзелавых размоў адбылося ў Аршанскім і Віцебскім раёнах. Сяргей Сідорскі неаднойчы зазначаў: калі трэба дапамога, кажыце, у чым канкрэтна яна патрэбна. Паўднёвыя і цэнтральныя рэгіёны практычна справіліся са жнівом. І, зразумела, ніхто не адмовіць у дапамозе паўночнаму суседу. Хлеб жа адзін у засеках радзімы. Не будзе толькі літасці і апраўдання, калі ўраджай згіне на самым фінішы. Паралельна з гэтым, як падкрэсліў Сяргей Сідорскі, у ходзе паездкі па вобласці вызначаліся стратэгія і тактыка - як найлепш “раскруціць” грандыёзную праграму стварэння аграгарадкоў. Дарэчы, у СПК імя Данукалава адзін з такіх перспектыўных адрасоў ды яшчэ два з паловай дзесяткі ў блізкай перспектыве на Віцебшчыне. Работы ў гэтым накірунку ўжо інтэнсіўна разгортваюцца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter