Фіналістаў нацыянальнага адборачнага конкурсу “Еўрабачанне-2015” вызначыць сёння прафесійнае журы

Венскія напевы

Фіналістаў нацыянальнага адборачнага конкурсу “Еўрабачанне-2015” вызначыць сёння прафесійнае журы.



Суддзяў чакае няпросты выбар — праслухаць прыйдзецца больш за сотню выканаўцаў. Менавіта столькі заявак паступіла ў аргкамітэт конкурсу. Цікава, што жаданне прадстаўляць нашу краіну на прэстыжным тэлевізійным музычным форуме ў маі будучага года ў Вене выказалі артысты не толькі з нашай краіны, але і з суседняй Расіі. Сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў на пападанне ў фінал нацыянальнага конкурсу — групы Napoli, Switter Boys, “Инжыр”, Milki (праект трыумфатара “Еўрабачання-2009” Аляксандра Рыбака), выканаўцы Таша Одзі, Аўра, Аляксей Грос, Дарыя, Гюнэш, Жанэт, дуэт Юзары і скрыпачкі Маймуны.

Журы прыйдзецца вызначыць не больш за пятнаццаць фіналістаў. У гэтую нядзелю адбудзецца жараб’ёўка артыстаў, а напрыканцы месяца — 26 снежня — і сам фінал нацыянальнага адборачнага конкурсу.

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter