На Стаўбцоўшчыне прайшоў конкурс пісанкі

Велікодная пісанка

Cтала ўжо добрай традыцыяй праводзіць на Стаўбцоўшчыне напярэдадні велікоднага свята конкурс пісанкі.


Чацвёртая творчая імпрэза сёлета расшырыла кола ўдзельнікаў. Да кагорты майстроў з дзевяці раёнаў Мінскай вобласці прымкнулі самадзейныя мастакі з Гродзеншчыны і Брэстчыны — з Баранавіцкага і Карэліцкага раёнаў, — якія рознымі майстэрскімі стылямі і фантазіяй на аснове народных традыцый расквецілі не толькі натуральныя яйкі, але і вырабы з керамікі, дрэва. Па-сапраўднаму здзівілі сваім майстэрствам Алена Кісялёва з Вілейкі, Ларыса Рамановіч са Слуцка, Мацвей Ганчаронак са Стоўбцаў, цэлая кагорта рабят з вёскі Дзераўная з гэтага ж раёна, Дар’я Адамчук з Дзяржынска і Кацярына Хачкова з Мінска.


Васіль ЗЯНЬКО

zenki@источник

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter