Нынешний тренд — кража детских велосипедов и самокатов: милиция о том, как уберечь свой двухколесный транспорт от злодеев

Велiкi знiкаюць апоўначы

Наступiла цёплае на-двор’е, i актывiзавалiся веласiпедныя зладзеi. Красавiк — пiк крадзяжу двухколавага транспарту. У Мiнску веласiпедаў больш, чым аўтамабiляў, iх колькасць перавалiла за 800 тысяч. Круцiць педалi танней i больш экалагiчна, чым цiснуць на газ. Праўда, выдзеленых месцаў для захоўвання веласiпедаў у горадзе ўсё яшчэ менш, чым патрабуецца, уладальнiкi пакiдаюць свой транспарт без належнага нагляду. Таму i спробы звесцi яго не спыняюцца. Наш карэспандэнт даведаўся, як мiлiцыя шукае выкрадзеныя веласiпеды.

Разам з участковым iнспектарам капітанам міліцыі Уладзiмiрам Данчанкам мы прайшлiся па велапаркоўцы Студэнцкай вёскi. Праверылi, як студэнты захоўваюць свой транспарт.

Украсцi за 60 секунд

Добра, калi каля дома ёсць велапаркоўка. Часцей за ўсё яны зроблены з полiкарбанату. Засцерагаюць двухколавы транспарт не толькi ад зладзеяў, але i ад снегу, ветру i дажджу. Няма паркоўкi — нясi яго ў кватэру. Бывае, лянота чысцiць пасля дарогi, i гаспадары пакiдаюць свае ровары без нагляду. На ноч — проста на лесвiчнай пляцоўцы. Гэта iдэальныя ўмовы для крадзяжу. Нават самы немудрагелiсты замок зменшыць цiкавасць ахвотнiкаў да чужога. А лепш i зусiм пакiдаць веласiпед у полi зроку камеры вiдэаназiрання.

Сёлетнi трэнд — крадзеж дзiцячых веласiпедаў i самакатаў. Каштуюць яны не надта менш за дарослыя, затое больш лёгкiя i дзецi iх неабдумана кiдаюць без нагляду. Дарэчы, за апошнiя гады крадзеж матацыклаў зусiм сышоў на нiшто. Адзiнкавыя выпадкi. Шмат марокi, патрэбна як мiнiмум машына з прычэпам. А тут схапiў дзiцячы ровар i вынес у руках. Амаль заўсёды такiя зладзеi — асацыяльныя элементы: выпiвакi i наркаманы. У многiх праблемы з законам.


Бестурботнасць ездакоў

Начальнiк аддзела ўпраўлення крымiнальнага вышуку ГУУС Мiнгарвыканкама Цiмафей Дарашэвiч растлумачыў карэс-пандэнту «Р», што за мiнулы год у горадзе было здзейснена 397 веласiпедных крадзяжоў, а раскрыта 156. Сёлета за тры месяцы выкрадзена 49 адзiнак, 24 з якiх мiлiцыя вярнула законным уладальнiкам. Як бачым, працэнт раскрывальнасцi высокi. Балазе новыя тэхналогii добра дапамагаюць. Зладзеi рана цi позна трапляюць у аб’ектывы камер вiдэаназiрання, што густа раскiданы па ўсiм горадзе: на фасадах магазiнаў, адмiнiстрацый-ных будынкаў i, ужо не рэдкасць, у пад’ездах. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку таксама шукаюць выкрадзены транспарт у ламбардах i на барахолках у iнтэрнэце.


Зона адказнасцi ўчастковага iнспектара капiтана мiлiцыi Уладзiмiра Данчанкi — Малiнаўка, Паўднёвы Захад. За апошнiя паўтара года на яго ўчастку не выкралi нiводнага ровара. Разам з Уладзiмiрам Данчанкам мы прайшлiся па велапаркоўцы Студэнцкай вёскi. Праверылi, як студэнты захоўваюць свой транспарт. Непрышпiленых ровараў на адкрытых паркоўках няма. Ужо добра. Праўда, некаторыя стаяць за зонай камер вiдэаназiрання, да якiх лiтаральна пару метраў. Разумна было б праехаць гэтыя «лiшнiя» метры i там пакiнуць свой транспарт. Каля некаторых iнтэрнатаў абсталявана крытая велапаркоўка. Адтуль ужо толькi самаму адчайнаму злодзею захочацца ўмыкнуць веласiпед.


Участковыя мiлiцыянеры вядуць пастаянную прафiлактыку крадзяжоў. Прыкмецяць бесклапотна кiнутыя пад лесвiчнай клеткай у пад’ездзе дзiцячую каляску, ровар або самакат — i пакiнуць прадпiсанне ў мясцовую ЖЭС, каб тая нагадала гаспадару больш беражлiва абыходзiцца са сваёй маёмасцю i захоўваць яе ў кватэры. Участковыя таксама шмат дапамагаюць супрацоўнiкам крымiнальнага вышуку ў пошуках выкрадзенага транспарту: абыходзяць свае раёны, аглядаюць запiсы з камер вiдэаназiрання, працуюць з кантынгентам.

Калi пакiдаеце ровар на вулiцы, неабходна фiксаваць да якой-небудзь агароджы не толькi раму, але i адно з колаў.

Няшкодныя парады

Для захаванасцi асабiстай маёмасцi Уладзiмiр Данчанка рэкамендуе не пакiдаць веласi-педы без нагляду, не захоўваць iх у пад’ездах i на лесвiчных пляцоўках:

— Спецыяльная замыкальная прылада таксама не гарантыя захаванасцi. Лепшае месца для гэтага — кватэра. Варта карыстацца спецыяльнымi блакiравальнымi прыладамi, калi пакiдаеце ровар на вулiцы нават на непрацяглы час. Пры гэтым неабходна фiксаваць да якой-небудзь агароджы не толькi раму, але i адно з колаў. Пры наведваннi аб’ектаў гандлю i грамадскага харчавання пакiдайце ровары на спецыяльна абсталяваных велапаркоўках альбо ў полi агляду камер вiдэаназiрання. Не перадавайце iх староннiм асобам у часовае карыстанне, а таксама для захоўвання. Не губляйце тэхнiчныя пашпарты на ровары цi хаця б перапiсвайце iдэнтыфiкацыйныя нумары, калi тэхнiчны пашпарт па нейкай прычыне адсутнiчае, не палянуйцеся зрабiць фатаграфiю сваёй двухколавай тэхнiкi, што акажа iстотную дапамогу супрацоўнiкам мiлiцыi ў яе вышуку.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter