В Гродно находится одна из красивейших в Европе синагог

Веліч мінулага

Вялікую харальную сінагогу ў Гродне можна было б назваць яшчэ і адной з самых старажытных — яна вядзе сваю гісторыю з XVI стагоддзя. Аднак у цяперашнім выглядзе сінагога была ўзведзена толькі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Фото  БЕЛТА

Першая каменная сінагога, паведамляе vetliva.ru, была пабудавана тут у 1575—1580 гадах па праекце вядомага італьянскага архітэктара Санці Гучы. Але ўжо ў 1617-м яна згарэла ра­зам з усім яўрэйскім кварталам. Новы будынак узвялі ў першай палове XVII стагоддзя. Сінагога была цэнтрам жыцця яўрэйскай супольнасці Гродна. Тут вучоныя талмудысты прамаўлялі казанні, працавала бібліятэка, адбываліся канцэрты... Але і гэты будынак чакаў трагічны лёс — у 1899 годзе ў яўрэйскім квартале зноў адбыўся пажар.

Вялікая харальная сінагога ў цяперашнім выглядзе была ўзведзена ў 1902—1905 гадах на падмурках і з выкарыстаннем сцен папярэдняга будынка. Сінагога ў стылі рускага мадэрна атрымалася велічнай і шыкоўнай: тры паверхі, лёгкія інтэр’еры, пышнае ўбранне, вытанчаны дэкор... На жаль, Вялікая Айчынная вайна і выкарыстанне сінагогі не па прызначэнні ў савецкія часы не лепшым чынам адбіліся на архітэктурным помніку. Але з 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі будынак быў перададзены мясцовым яўрэям, сінагога пачала ажываць.

Цяпер тут адбываюцца службы, сустрэчы яўрэйскай суполкі, ладзяцца культурныя мерапрыемствы, а яшчэ працуе музей гісторыі яўрэяў. У прыватнасці, у ім сабрана інфармацыя пра знакамітых яўрэяў з Гродзеншчыны. Сярод іх мастак Леў Бакст, навуковец Фелікс Зандман і многія іншыя. Убачыць прыгожую і велічную харальную сінагогу ў Гродне сёння імкнуцца турысты як з Беларусі, так і з усяго свету.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter