
Уздоўж па вуліцы з ветрыкам
Тон задае Мінск, дзе восем гадоў таму ўздоўж Свіслачы праз увесь горад — ад вадасховішча Дразды да Чыжоўскага вадасховішча праз парк Горкага — была пракладзена магістральная веладарожка даўжынёй каля 30 км.
Дзве трасы даўжынёй каля 2 км абсталяваны ў Лошыцкім парку і парку 900-годдзя Мінска. Значная частка тратуараў у горадзе падзелена паміж пешаходамі і веласіпедыстамі. Новыя мікрараёны ўзводзяцца з улікам сучасных веластандартаў. Акрамя таго, у 2011 годзе ў Мінску была прынята канцэпцыя забеспячэння сістэмы веласіпеднага руху. У горадзе павінна з’явіцца 500 км веласіпедных трас — 450 км сумешчаных пешаходна-веласіпедных і 50 км магістральных веладарожак.
Ёсць турфірмы, якія праводзяць тэматычныя велаэкскурсіі “Мінск. Лепшае”, “Мінск графа Чапскага” і іншыя. Працягласць — каля 10 км, кошт — ад 8 рублёў. Прапануецца арэнда ровараў.
Дарэчы, на веласіпедзе па выдзеленай дарожцы з Мінска можна даехаць да спартыўнага комплексу “Раўбічы”, што ў 15 км ад сталіцы.
Далей ад шуму
Читайте также
Да прыкладу, выдатны веламаршрут працягласцю каля 150 км па дарогах і сцежках заказніка “Налібоцкая пушча” створаны ў Валожынскім раёне. У Магілёўскай вобласці даўжыня такіх маршрутаў перавышае 200 км.
Цікавыя трансгранічныя велаэкскурсіі дзейнічаюць у рамках праграмы супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь”. Самы працяглы маршрут — “Міёрская кругасветка” (415 км па тэрыторыі Беларусі і Латвіі).
Фактычна ў краіне распрацавана некалькі сотняў веламаршрутаў — у кожным раёне Беларусі. Ёсць пазнавальныя, экалагічныя, аздараўленчыя. Напрыклад, у Белавежскай пушчы прапануюць 5 веламаршрутаў працягласцю ад 2 да 30 км: “Вялікае падарожжа”, “Звярыны пераход”, “Лясныя таямніцы”, “Царская паляна” і “Запаведная дуброва”. Кошт з арэндай веласіпеда — ад 9 рублёў. На Нарачы распрацаваны бясплатны маршрут працягласцю 200 км. На Аўгустоўскім канале арганізавана 4 маршруты працягласцю ад 12 да 72,7 км. А ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры” — 7 маршрутаў працягласцю ад 2,5 да 110 км. Самы просты для пачаткоўцаў — “Сцежка” (2,5 км), самы доўгі — “Вакол азёр” (110 км). Кошт — ад 5 рублёў.
moskalenko@sb.by