Велікодныя валачэнні – традыцыя народная

Расказалі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама. Набажэнствы ў праваслаўных храмах працягваліся да пяці гадзін раніцы.

На Міншчыне ў велікодных святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 45 тысяч чалавек.

Расказалі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама. Набажэнствы ў праваслаўных храмах працягваліся да пяці гадзін раніцы.

Мастацкія калектывы вобласці падрыхтавалі да свята адметныя праграмы. Так, узорны ансамбль «Калыханка» Міханавіцкага дома фальклору Мінскага раёна, які даўно займаецца духоўнымі спевамі, на Вялікдзень прымаў удзел у святочнай літургіі ў прыходзе царквы Дзімітрыя Растоўскага.

На Капыльшчыне клубныя работнікі арганізавалі Велікодныя валачэнні — традыцыйныя для гэтага дня гулянні. У раённым цэнтры традыцыйнай культуры, што ў вёсцы Мажа, валачобнікі хадзілі па хатах з праграмай «Добры вечар пад акенца». У іншых клубах для моладзі згадвалі абрад «Велікодны мацачок», падчас якога гуляюць у біткі, паведамілі «БН» у аддзеле культуры Капыльскага райвыканкама. А ў раённай бібліятэцы ў гэтыя дні наладжана кніжная выстава «Дарога да святыняў».

У вёсцы Станькава пры музычнай школе працуе духоўна-асветніцкі цэнтр «Адраджэнне», у якім займаюцца дваццаць дзяцей ва ўзросце ад сямі да трынаццаці гадоў. Выкладчыкі музычнай школы, а таксама іх выхаванцы бралі ўдзел у велікодных набажэнствах Свята-Нікольскай царквы. Пасля з падарункамі наведалі дзіцячы прыют і дзіцячы дом у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна, а таксама ўсіх пажылых людзей. Сярод удзельнікаў цэнтра і дзеці прыёмнай сям’і з вёскі Кукшэвічы Таццяны і Аляксандра Юранаў.

Алена УЛАДЗІМІРАВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter