Велікагрузы без чаргі

«Каменны Лог» у 2015-м апрабуе электроннае браніраванне

Сістэму электроннага браніравання апрабуюць у «Каменным Логу» ў наступным годзе.

Першым у эксперыменце задзейнічаюць пункт пропуску «Казловічы» ў Брэсцкай вобласці. Практыку рэгулявання чаргі фур пры дапамозе электроннага браніравання тут пачнуць прымяняць ужо ў гэтым годзе.

— Другі пункт пропуску, дзе павінна запрацаваць сістэма электроннай чаргі, — «Каменны Лог» на Гродзеншчыне, — паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў. — Тут яна пачне дзейнічаць у наступным годзе. Зараз новаўвядзенне адпрацоўваецца, у будучым электронная чарга дазволіць перасякаць мяжу ў строга адведзеныя часавыя рамкі.

Сістэма электроннага браніравання будзе працаваць прыкладна так: пры ўездзе на стаянку электроніка фіксуе час прыбыцця, а пры падачы дакументаў вадзіцель даведаецца аб прыкладным часе выезду. Інфармацыю аб тым, як рухаецца чарга, можна будзе ўбачыць на электронным табло. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter