2019-й пройдет под знаком Года образования Беларуси в Китае

Веды вядуць наперад

Цырымонiя адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі прайшла на базе Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Беларусi Iгара Карпенкi, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларуci ў КНР Кiрыла Рудога, а таксама намесніка міністра адукацыі КНР Цзянь Сюэцзюня. У ёй прыняла ўдзел таксама прадстаўнічая дэлегацыя кіраўнікоў беларускіх і кітайскіх ВНУ.

Фота bsu.by

Першай ініцыятывай Года адукацыі Беларусі ў Кітаі стала падпісанне двух дакументаў паміж БДУ і Даляньскім політэхнічным універсітэтам. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне на базе БДУ сумеснай адукацыйнай структуры, дзе будзе арганізавана навучанне студэнтаў па навучальных праграмах I і II ступеняў вышэйшай адукацыі. Згодна з другiм дакументам плануецца стварэнне сумеснага навукова-інавацыйнага цэнтра, якi будзе пляцоўкай для вытворчай практыкі студэнтаў і правя-дзення сумесных навуковых даследаванняў. Праграма візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай уключала таксама ўдзел яе прадстаўнікоў у канферэнцыі «Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі».

Удзельнікамі ўрачыстасцей асабліва было адзначана бліскучае выступленне фальклорна-этнаграфiчнага ансамбля БДУ «Неруш», зацiкавiла i тэматычная фотавыстава «Дзівосная Беларусь».

Сяргей МIКАЛАЕЎ

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter