Экспорт интеллектуальных услуг в прошлом году составил более 54 миллионов долларов

Веды — усяму галава

Не сакрэт, што наша краіна ўзяла курс на пабудову інтэлек­туальнай эканомікі, таму інавацыйнаму развіццю надаецца асаблівая ўвага. І гэта не проста словы: бела­рускія распрацоўшчыкі і навукоўцы пастаянна здзіў­ляюць навінкамі ў сферы медыцыны, горада­будаўніцтва, інжы­нерыі... Дарэчы, часта гэтыя распра­цоўкі не маюць аналагаў у свеце, таму карыстаюцца вялікім попытам у замежных інвестараў.

У краіне расце і экспарт камп’ютарных паслуг — ён набліжаецца да лічбы ў 1,5 мільярда долараў

Аляксей Курман, в.а. намесніка гендырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, падзяліўся падрабязнасцямі пра тое, як будзе развівацца сфера інтэлектуальнай уласнасці ў бліжэйшы час:

— Інавацыйнае развіццё краіны цесна звязана з укараненнем навінак у вытворчасць. Таму мы стымулюем распрацоўшчыкаў ствараць новы прадукт ці паляпшаць тое, чым ужо карыстаемся, — так мы ніколі не будзем стаяць на месцы і атрымаем вялікія поспехі. Прыемна, што гэтая стратэгія дае вынік: рынак інтэлектуальнай уласнасці развіваецца, расце колькасць здзелак. Інвестары ўпэўненыя ў нашай падтрымцы і ведаюць, што іх прадукцыя будзе абаронена законам. Каб не быць галаслоўным, скажу, што летась экспарт інтэлектуальных паслуг склаў больш за 54 мільёны долараў. Гэта выдатная лічба, можна сказаць, гістарычны рэкорд — пару гадоў таму мы гаварылі толькі аб 10—15 мільёнах долараў. Варта адзначыць, што дзякуючы імкліваму развіццю Парка высокіх тэхналогій і іншых кампаній, звязаных з IT, у краіне расце і экспарт камп’ютарных паслуг — ён набліжаецца да лічбы ў 1,5 мільярда долараў.


Спецыяліст назваў мінулы год самым актыўным па працы ў нарматворчасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці:

— Мы падрыхтавалі 50 праектаў нарматыўна-прававых актаў і міжнародных дагавораў, стварылі цэнтры падтрымкі трансферу і інавацый, прапрацавалі пытанне аб стварэнні цэнтра медыяцыі для дасудовага вырашэння спрэчак у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Выраслі і аўтарскія ўзнагароды — у мінулым годзе выплаты склалі больш за 3,5 мільёна рублёў.

Расказваючы аб першачарговых мерапрыемствах, якія датычацца інтэлектуальнай уласнасці, Аляксей Курман адзначыў наступныя моманты:

— У гэтым годзе мы зоймемся гарманізацыяй заканадаўства і плануем далучыцца да некалькіх міжнародных дагавораў. Напрыклад, да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў і Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку. А самае галоўнае мерапрыемства па міжнародным супрацоўніцтве пройдзе 3—4 чэрвеня — нашу краіну наведае гендырэктар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Фрэнсіс Гары. Плануецца, што ён сустрэнецца з кіраўніцтвам нашай краіны.

glushko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter