Веды – аснова і апора развіцця

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас са святам — Днём беларускага пісьменства.

Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. Свой шлях за дваццаць гадоў свята прайшло праз усю краіну. Сёлета яго сустракае гасцінная Быхаўская зямля. Юбілейнае святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Сімвалічна, што Дзень беларускага пісьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў. Для беларусаў слова, веды, духоўныя каштоўнасці заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця, апорай у пераадоленні цяжкасцей і перашкод.

Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвекавыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter