«Беларусь 1» представляет новую серию проекта «Партизанский рубеж», а на телеканале «Беларусь 3» - премьера документального фильма «Перезвон» Евгения Сетько

Ведаць i памятаць

З панядзелка самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы адзначае Тыдзень народнага адзiнства i праводзiць яго разам з выбiтнымi дзеячамi культуры. Да сённяшняга свята тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловую падборку дакументальнага i iгравога кiно айчыннай вытворчасцi — гэтыя праекты стануць падарункам гледачам да Дня народнага адзiнства. Тэлеканал «Беларусь 1», у сваю чаргу, працягвае паказ новых серый дакументальнай стужкi «Партызанская мяжа».

Тэлеканал «Беларусь 1» працягвае паказ новых серый дакументальнай стужкi «Партызанская мяжа».

Справядлiвасцi дзеля 

Кожны дзень на працягу тэматычнага Тыдня народнага адзiнства гледачы тэлеканала «Беларусь 3» у серыi партрэтных праграм i iнтэрв’ю знаёмiлiся са знакамiтымi майстрамi сучаснай культуры i мастацтва. Напярэдаднi новага дзяржаўнага свята — Дня народнага адзiнства — карэспандэнты «Навiн культуры» наведалi спецыяльныя мерапрыемствы, канцэрты, выстаўкi i акцыi, дзе сустрэлiся з тымi, хто стварае i ўзбагачае нацыянальную культурную скарбонку. I вось сёння, у гэты святочны дзень, героем праекта стане калекцыянер, гiсторык, лаўрэат прэмii «За духоўнае адраджэнне» Уладзiмiр Лiхадзедаў, якi прэзентуе сваю новую лiтаратурную работу пад назвай «17 верасня — Дзень народнага адзiнства» i падзелiцца падрабязнасцямi гiстарычнага кантэксту выдання.


Яшчэ адным госцем сённяшняга эфiру стане народны мастак Беларусi Iван Мiско. У праграме «Кадры жыцця» майстар, шырока вядомы сваiмi скульптурамi на касмiчную тэматыку, пры дапамозе архiўных тэлевiзiйных запiсаў раскажа цiкавыя факты сваёй творчай бiяграфii працягласцю больш за паўстагоддзя.

Дарэчы, святочны дзень на тэлеканале пачнецца з прэм’еры. Новы дакументальны фiльм-прысвячэнне «Перазвон» ад рэжысёра Яўгена Сяцько распавядзе гiсторыю тысяч спаленых падчас Вялiкай Айчыннай вайны беларускiх вёсак i дасць гледачам магчымасць пераасэнсаваць на сучасным этапе палiтыку генацыду, якая праводзiлася нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў Беларусi. У сваёй новай стужцы рэжысёр сабраў кадры з ваеннай калекцыi Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм»: гэта эмацыянальныя эпiзоды i маналогi сведак, «украпiны» хронiкi, кадры з культавага фiльма «Iдзi i глядзi» i стужак «Хатынскiя званы», «Сведка», «Жанчына з забiтай вёскi», «Хатынь, 5 км», а таксама сучасныя здымкi.

Увечары ўбачыць аўтарскi погляд дакументалiста на падзеi восенi 1939-га, якiя сталi актам гiстарычнай справядлiвасцi ў дачыненнi да беларускай нацыi i асновай Дня народнага адзiнства, можна будзе ў стужцы «Мяжа», створанай у 2019-м да 80-годдзя з дня аб’яднання Заходняй i Усходняй Беларусi. А ўпрыгожыць эфiр святочнага дня канцэртная праграма «За жыццё!» заслужанага артыста Беларусi Руслана Аляхно.

Час сапраўдных герояў

На тэлеканале «Беларусь 1» пачаўся паказ мастацка-публiцыстычнага праекта «Партызанская мяжа». У аснову 12-серыйнага цыкла ляглi нядаўна рассакрэчаныя сведчаннi народнага супрацiўлення на акупiраваных нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi беларускiх землях. Новая работа творчай групы медыяхолдынга — гэта другая частка ваенна-гiстарычнага цыкла Белтэлерадыёкампанii, распачатага ў маi праектам «Крылы Перамогi».
Праект «Партызанская мяжа» выходзiць у вячэрнiм эфiры «Беларусь 1» па суботах адразу пасля «Панарамы»
Дзякуючы раней не апублiкаваным звесткам з расiйскiх i беларускiх архiваў, фiльм «Партызанская мяжа» распавя-дзе гiсторыю партызанскага руху на тэрыторыi Беларусi: ад стварэння першых спецыялiзаваных школ у 1938 годзе да ўдзелу народных атрадаў у разгроме нямецкай групы армiй «Цэнтр». 

Для здымак цыкла ў найбуйнейшай студыi медыяхолдынга «разгарнуўся» палявы партызанскi лагер, а ў аўтэнтычнай беларускай вёсцы — музеi народнай архiтэктуры i побыту каля Мiнска — каманда рэканструктараў пры дапамозе сотнi жадаючых узнавiла задакументаваныя эпiзоды ваенных часоў. Вядучым праекта стаў вядомы акцёр тэатра i кiно заслужаны артыст БССР Уладзiмiр Мiшчанчук. Галоўным экспертам i сцэнарыстам стужкi выступiла пiсьменнiца i гiсторык Наталля Голубева.

У блiжэйшых серыях гледачам распавядуць пра баявыя поспехi партызанскага руху i ўспомняць яго знакамiтых лiдараў: Васiля Каржа, Цiхана Бумажкова, Мiная Шмырова, Аляксандра Далiдовiча ды iншых камандзiраў першых атрадаў.

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter