Познаем Беларусь: легендарной пьесе Янки Купалы «Павлинка» 110 лет

Вечна маладая «Паўлінка»

Штогод Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пачынае сезон з найстарэйшага спектакля. Па традыцыі «Паўлінкай» ён адкрыўся і сёлета. І як звычайна, гледачы засталіся ў захапленні.


З нагоды 110-годдзя п’есы пагартаем цікавыя старонкі гісторыі аднаго з самых цікавых твораў беларускай літаратуры.

Камедыю ў двух актах першы народны паэт Беларусі напісаў у 1912 годзе ў фальварку Акопы Лагойскага раёна. Усе персанажы «сцэн са шляхецкага жыцця» (так свой твор называў сам аўтар) — рэальныя людзі. На кожнага з герояў у Янкі Купалы быў прататып, спісаны з яго сяброў, суседзяў.

Мала хто ведае, што гэтай п’есы ўвогу­ле магло і не быць. Першапачаткова «Паў­лінка» напісана як лірычны аповед пра каханне «А вербы шумелі».

Сюжэт «Паўлінкі» аўтару падказала само жыццё, а дакладней — вечарыны, дзе праз песні, танцы, жарты як мага лепш раскрывалася душа беларускага народа. Звычайныя жыхары беларускай вёскі пад пяром майстра ператварыліся ў яркія вобразы.

Праз год пасля напісання п’есы Янка Купала прачытаў яе на адной з мала­дзёжных вечарын у Пецярбургу ў прафесара Бра­ні­слава Эпімах-Шыпілы. Там і з’явілася дамова: сабраць грошы і паставіць яе. Першы спектакль быў створаны сіламі беларускіх студэнтаў 9 лютага 1913 года ў пецярбургскім клубе «Пальма». Па прапанове Купалы ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка.

На тэатральнай сцэне ўпершыню спектакль з’явіўся ў Вільні. Трупа Купалаўскага тэатра паставіла яго значна пазней — у час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 го­дзе, калі тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі ў Томску.

Праз два дзесяцігоддзі пасля вайны «Паўлінку» паставіў Пінскі абласны дра­ма­тычны тэатр, затым Магілёўскі і Гродзенскі абласныя драматычныя тэатры. Беларускі кампазітар Юрый Семяняка ў 1973 годзе па матывах гэтай камедыі напісаў аперэту ў дзвюх дзеях, аўтар лібрэта — паэт Алесь Бачыла.

За гісторыю спектакля змянілася не адно пакаленне акцёраў. У ролі Паўлінкі на сцэну Купалаўскага тэатра выходзілі больш за сем актрыс.

Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў заснавана прэмія «Крыштальная Паўлінка», якая ўручаецца за лепшыя спектаклі і тэатральныя работы.

ЦЫТАТЫ З «ПАЎЛІНКІ»

♦ «Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!»

♦ «Валасы доўгія, а розум кароткі».

♦ «Адным грошы самі ідуць у рукі. Іншыя, шукаючы, не знаходзяць. На ўсё трэба шчасце».

kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter