
Звычайна ў кантэксце правядзення народных сходаў узнікае цалкам заканамернае пытанне: наколькі шырока на ім прадстаўлены тыя ці іншыя слаі насельніцтва? Кіраўнік Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк называе лічбы статыстыкі. Аказваецца, палова мінскіх удзельнікаў будучага форуму — гэта людзі ва ўзросце 41 — 60 гадоў, а 11 працэнтаў — моладзь да 31 года. Дарэчы, 12 дэлегатаў — гэта студэнты ВНУ і ССНУ, а чацвёра маладых людзей з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. У ліку ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу ад Мінска прадстаўнікі рабочых спецыяльнасцяў складаюць 5 працэнтаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў — 9 працэнтаў, а 26 працэнтаў — гэта работнікі сацыяльна-культурнай сферы. Работнікі праваахоўных органаў складаюць 7 працэнтаў, а 9 працэнтаў — гэта прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Амаль трэць сярод абраных для ўдзелу ў народным вечы — жанчыны.
Нядаўна на мінскім гарадскім сходзе дэлегатаў Старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу прыйшлося нясоладка. Пасля грунтоўнага даклада, у якім ён расказаў, з якім вынікам Мінск падышоў да Усебеларускага народнага сходу і што ў сталіцы было зроблена за апошнія пяць гадоў, яму давялося адказваць на пытанні дэлегатаў. Яны, здаецца, былі і не такія складаныя, больш датычыліся развіцця сталіцы, але ў гэтым і заключалася галоўная цяжкасць. Звычайна пра самыя простыя бытавыя рэчы гаварыць бывае не так проста. Шорац цярпліва расказваў, што ў сталіцы жылля будзе будавацца менш, чым у мінулыя гады, бо, згодна з патрабаваннямі Прэзідэнта, горад павінен перастаць разрастацца ранейшымі тэмпамі, а вось гарадская інфраструктура, наадварот, будзе актыўна развівацца. Мінск чакае далейшы рост гандлёвых цэнтраў, хоць па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі ён сёння ўжо апярэджвае Варшаву, Вільнюс і Мадрыд. Будуць з’яўляцца новыя дзіцячыя сады і школы, паліклінікі і месцы для адпачынку гараджан.
— У цэлым на сацыяльную сферу ў нас штогод накіроўваецца каля 60 працэнтаў агульнага аб’ёму расходаў гарадскога бюджэту, — расказаў Шорац.
На сходзе ішла шчырая і вострая размова. Але агульнае рэзюмэ — дэлегаты салідарныя ў тым, што цяперашні сацыяльна-эканамічны курс краіны паварочваць назад не варта, трэба прадоўжыць справу, пачатую некалькі дзесяцігоддзяў таму. Лепш за ўсё, на мой погляд, наконт гэтага выказаўся член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня:
— Мы нічога новага ў бліжэйшыя пяць гадоў для сябе дакладна не адкрыем. Таму важна паглыбіць і ўзмацніць тыя перавагі, якія мы ўжо маем. Самы час працягнуць займацца праблемамі дэмаграфіі, развіваць сельскія населеныя пункты і малы і сярэдні бізнес. Мы павінны і далей ісці па шляху гарманічнага развіцця ўсіх формаў уласнасці і развіцця канкрэтнай эканомікі, павінны заахвочваць дзелавую ініцыятыву. Думаю, што беларускі народ будзе развівацца эвалюцыйна і гэтая эвалюцыя будзе садзейнічаць умацаванню аўтарытэту Беларусі.
Анатоль Піменаў
ШТО ХВАЛЮЕ ДЭПУТАТАЎ
Дэлегаты ад рэгіёнаў скрупулёзна рыхтаваліся да гэтай важнейшай для краіны падзеі, прапрацоўвалі і канкрэтызавалі пытанні, якія мелі намер абмеркаваць
Горад Віцебск на Усебеларускім народным сходзе прадстаўлялі больш за сто чалавек. Адзін з дэлегатаў — галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Аладзько. Ён упэўнены, што для развіцця аховы здароўя ёсць рэзервы:

Тэма высокіх тэхналогій хвалюе і дырэктара віцебскага канструктарскага бюро “Дысплей” Аляксандра Вайцянкова. Але ўжо ў рэальным сектары эканомікі:
