Працягваецца конкурс “СГ” і Саюза пісьменнікаў Беларусі на лепшы верш пра жніво і хлебаробства “Хлебныя словы”
Важкі колас на стомленую душу
АДНЫМ з першых, хто адгукнуўся на наш літаратурны заклік, стаў журналіст з Мядзеля Аляксандр Быкаў, былы супрацоўнік раёнкі (нагадаем, у конкурсе могуць прыняць удзел прадстаўнікі розных прафесій, творчых у тым ліку). Увесь шлях у газеце быў звязаны з эканомікай, а значыць, з сельскай гаспадаркай і працаўнікамі вёскі. “Сельская тэма часта станавілася ключавой у маіх матэрыялах. Дарэчы, я і сам, пакуль не ўладкаваўся ў газету, спрабаваў сябе трактарыстам, — заўважае аўтар. – Ведаю, што часцяком механізатары, аграномы і іншыя спецыялісты АПК застаюцца па-за кадрам. А ім мы абавязаны сваім нябедным, сытым жыццём. Менавіта таму дасылаю вам верш пра асаблівую працавітасць хлебаробаў”.
Аляксандр Быкаў друкуецца ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, штотыднёвіку “ЛіМ”, часопісах. Неаднаразова выступаў са сваімі творамі на радыё і тэлебачанні. За кнігу “За межы круга” ў 2014 годзе атрымаў рэспубліканскую прэмію “Залаты купідон”.
ЯШЧЭ адзін удзельнік літаратурнага конкурсу — даўні сябар “СГ” Рыгор Бабчанок. Дырэктара КСУП “Саўгас “Камуніст” землякі называюць гаспадаром з душой паэта. І гэта так. Паспяхова кіруе гаспадаркай. Зашырская ніва самая вялікая на Ельшчыне — амаль дзве тысячы гектараў. Хлебаробы гаспадаркі завяршаюць жніво. Больш за тысячу тон зерня намалацілі камбайнеры Юрый Бараноўскі, Валерый Шкала, Віктар Кашэвіч. У засеках амаль сем тысяч тон хлеба новага ўраджаю. Асабліва шчодра ўрадзілі авёс і трыцікале. Асобныя ўчасткі далі амаль па паўсотні цэнтнераў зерня на круг. Дырэктар буйной гаспадаркі не толькі добры кіраўнік, але і паэт. Ён выдаў тры паэтычныя зборнікі, у якіх услаўляе сялянскую працу.
ПАВАЖАНЫЯ чытачы! Запрашаем і вас паказаць свой талент на старонках “СГ”. Нагадваем, што паўдзельнічаць у праекце можа любы творца — ці то літаратар, ці то звычайны вясковец. Мы пакідаем за сабой права вызначаць, хто зможа звацца пераможцам.
Лісты дасылайце, калі ласка, на адрас: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Ці на электронную скрыню sg@sb.by (з пазнакай “Хлебныя словы”). У сваіх лістах пазначайце кантактны нумар тэлефона.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.