Вайна і лёс Васіля Быкава

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі, імя якога шырока вядома далёка за межамі нашай краіны, а творы прызнаны здабыткам сусветнай мастацкай літаратуры пра вайну.

У 1942-м 18-гадовым юнаком будучы пісьменнік, ураджэнец вёскі Бычкі Ушацкага раёна, быў прызваны ў армію. Дарогамі Вялікай Айчыннай прайшоў праз Украіну, Румынію, Венгрыю і Аўстрыю. Быў двойчы паранены, нават лічыўся пахаваным у брацкай магіле ва Украіне. Але — застаўся жывым. Як некалі сказаў пра яго Чынгіз Айтматаў: «Лёс збярог нам Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення».

Ваеннай тэме пісьменнік заставаўся верным на працягу ўсёй сваёй творчасці. «Альпійская балада», «Жураўліны крык», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Трэцяя ракета», «Знак бяды»…

За літаратурную і грамадскую дзейнасць Васіль Быкаў быў удастоены Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, адзначаны званнем Героя Сацыялістычнай Працы, узнагаро-джаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны і іншымі ўзнагародамі.

Памёр Васіль Быкаў 22 чэрвеня 2003 года. Пахаваны пісьменнік у Мінску на Маскоўскіх могілках.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter