Письменные артефакты из коллекции Владимира Лиходедова представлены в Национальном историческом музее

Вайна і мір

histmuseum.by
Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося адкрыццё выставы «Вайна і мір. Вяртанне». Экспазіцыя аб’яднала прадметы, якія ў розныя гады збіраў вядомы калекцыянер, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў. Большасць з экспанатаў была вывезена з Беларусі і страчана ў часы войнаў, якія праходзілі на нашых землях.

Выстава праходзіць у межах маштабнага праекта «Вайна і мір. Беларусь памятае», ­прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі і рэалізуемага пры падтрымцы ­Міністэрства інфармацыі. Мэта праекта — ства­рэнне экспазіцый, якія дэманстру­юць гістарычны шлях беларускага народа ў жорсткіх войнах з 1812 па 1945 год, а таксама ў мірны час.

На выставе «Вайна і мір. Вяртанне» прадстаўлены пісьмовыя артэфакты, якія калекцыянер перадаў Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама прадметы, падораныя Нацыянальнаму гістарычнаму музею. Сярод іх, паведамляе histmuseum.by, граматы XVI—XVII стст., у тым ліку прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы Мінскаму ўніяцкаму кляштару (1617), унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVIII—ХIХ стст. (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і іншыя), рукапіс беларускіх татар (кітаб), старадрукі XVIII ст., асобнікі «Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў» за 1841 год.

У музеі выстаўлены таксама прадметы, звязаныя са значнымі падзеямі беларускай гісторыі і яе выдатнымі фігурамі. У іх ліку пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў, медаль за ўзяцце Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 годзе, памятная чыгунная пліта да 500-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве i многае іншае. Выстава будзе працаваць да 22 красавіка.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter