В честь 75-летия Великой Победы возле Кургана Славы установят знаменитый реактивный миномет «Катюша»

Ваш выхад, «Кaцюша»!

Легендарную «Кацюшу» неўзабаве ўстановяць ля падножжа Кургана Славы ў Мiнскiм раёне. Унiкальная баявая машына папоўнiць экспазiцыю ваеннай тэхнiкi i стане каштоўным падарункам Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi да 75-годдзя Перамогi. Новы экспанат цэлы год збiралi па крупiнках: рэактыўны мiнамёт выглядае як у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. Настолькi дакладнай копii знакамiтай зброi ў нашай краiне больш няма. Карэспандэнт «Р» дакранулася да гiсторыi напярэдаднi Дня Перамогi.

«Кацюша» неўзабаве ўстане на пастамент ля падножжа «Кургана Славы» побач з легендарным штурмавiком Iл-2, экспазiцыяй артылерыi i танкаў.

Велiчнае месца

Курган Славы ўзвышаецца на 21-м кiламетры трасы Мiнск — Масква, яго вянчае мемарыял з чатырох штыкоў, якiя стаяць у цэнтры кольца. Адзiн з асноўных ваенных ансамбляў нашай краiны кожны месяц наведваюць тысячы чалавек — i нашы суайчыннiкi, i замежныя дэлегацыi. Сёння Курган Славы — гэта мемарыял i музей баявой тэхнiкi пад адкрытым небам, калекцыя якога пастаянна пашыраецца. Так, па iнiцыятыве Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi ў канцы жнiўня мiнулага года на пастамент «прызямлiўся» легендарны штурмавiк Iл-2, аналагаў якому ў краiне яшчэ няма. Сёлета побач, ля падножжа Кургана Славы, з’явiцца i «Кацюша» — гэтая зброя адыграла асаблiвую ролю ў вызваленнi Мiнска. Унiкальная баявая машына стане падарункам да 75-годдзя Перамогi.

Усю вайну рэактыўныя мiнамёты БМ-13 прымянялiся на самых небяспечных участках фронту, удзельнiчалi ва ўсiх найбуйнейшых савецкiх аперацыях. «Кацюшы» сталi не толькi аднымi з самых вядомых баявых машын часоў ВАВ, але i сапраўдным сiмвалам Вялiкай Перамогi. Сёння прататыпы гэтай зброi можна ўбачыць толькi ў некалькiх музеях СНД. У Беларусi «Кацюшы» ўстаноўлены ў Беларускiм дзяржаўным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, а
таксама на тэрыторыях гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» i мемарыяла «За нашу Савецкую Радзiму» ў Оршы. Але экспанат на Кургане Славы будзе сапраўды ўнiкальны, будзе кардынальна адрознiвацца ад iншых. Чаму — спецыяльна для «Р» распавёў Леанард Багушэвiч, дырэктар УП «Дом прафсаюзаў»:

— Мы прывыклi бачыць у дакументальных i мастацкiх фiльмах, музеях i мемарыяльных комплексах «Кацюшы», устаноўленыя на шасi аўтамабiляў «Студэбекера», або пасляваенныя ўстаноўкi, зманцiраваныя на шасi аўтамабiля ЗiЛ. Аднак на пачатку лета 1941 года рэактыўныя ўстаноўкi манцiравалiся на даволi рэдкiх нават тады грузавiках ЗiС-6. Мы азадачылiся iдэяй аднавiць «Кацюшу» менавiта пачатку вайны.


Легенда буйным планам

Лiчыцца, што баявое хры-шчэнне «Кацюшы» адбылося ў складзе батарэi пад камандаваннем капiтана Iвана Флёрава. Сваiм першым залпам у лiпенi 1941 года батарэя сцерла з твару зямлi чыгуначную станцыю каля вёскi Пiшчалава пад Оршай ра-зам з нямецкiмi эшалонамi, якiя знаходзiлiся там. Менавiта тады фашысты зведалi моц рэактыўнай артылерыi.

— Мы пранiклiся iдэяй аднавiць дакладную копiю машыны 1941 года. Над такiм маштабным праектам працавалi цэлы год. Было няпроста: iнфармацыю збiралi па крупiнках, — Леанард Багушэвiч гартае вялiкi фотаальбом, якi ўдалося стварыць за час шматлiкiх камандзiровак. — Мы пабывалi ў Туле, Чалябiнску, неаднойчы ездзiлi ў Маскву i Санкт-Пецярбург. У горадзе на Няве пазнаёмiлiся з камандай энтузiястаў, якiя i стварылi нам «шкiлет» унiкальнага экспаната.

За аснову ўзялi дэталёвую фотаздымку сапраўднага мiнамёта на базе ЗiС-6, якi знаходзiцца ў ваенна-гiстарычным музеi артылерыi, iнжынерных войскаў i войскаў сувязi Мiнiстэрства абароны РФ. Таксама рэстаўратары здабылi каштоўныя чарцяжы, па якiх па-майстэрску вырабiлi дакладныя копii дэталяў машыны пачатку вайны. Але i арыгiналы таксама ёсць: гэта аблiцоўка аўтамабiля, падножкi, панэль маторнага адсека, кранштэйны пярэдняй рысоры, накiравальныя ўстаноўкi. На пошук арыгiнальных дэталяў, выраб копiй запчастак, зборку «Кацюшы» спатрэбiлася каля шасцi месяцаў працы.

— Пяцiтонны «шкiлет» унiкальнай баявой машыны з Санкт-Пецярбурга даставiлi ў Мiнск. Далей праца працягнулася: беларускiя спецыялiсты даводзiлi «Кацюшу» да ладу яшчэ некалькi месяцаў. Цяпер мiнамёт цалкам гатовы i чакае сваёй зорнай гадзiны, — Леанард Бранiслававiч прыадкрывае заслону таямнiцы i дэманструе эскiзы праекта.

«Кацюша» на базе грузавiка ЗiС-6 важыць каля 7 тон, шырыня — 2,2 метра, даўжыня — каля 5 метраў.

На доўгую памяць

«Кацюша» неўзабаве ўстане на пастамент ля падножжа «Кургана Славы» побач з легендарным штурмавiком Iл-2, экспазiцыяй артылерыi i танкаў. Пляцоўка ўжо практычна гатовая. Леанард Багушэвiч разглядае вынiковыя чарцяжы:

— Пастамент — у выглядзе пяцiканцовай зоркi, выкананы з нержавеючай сталi. Шырыня — больш за 9 метраў, вышыня — больш за 4 метры. Сам экспанат размесцiцца на адной з граняў зоркi на вышынi амаль 3,5 метра.

«Кацюша» на базе грузавiка ЗiС-6 важыць каля 7 тон, шырыня — 2,2 метра, даўжыня — каля 5 метраў. Плануецца, што ў хуткiм часе знакамiты рэактыўны мiнамёт убачаць усе жадаючыя.

Дарэчы, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi шэфствуе над мемарыяльным комплексам «Курган Славы» з 2004 года. За гэты час ужо двойчы правялi маштабную рэканструкцыю: замянiлi газон, усталявалi сонечныя батарэi, якiя маюць падсвятленне. Адрамантавалi стылабат, каля 200 прыступак вiтай лесвiцы з вiдам на помнiк. Таксама ўсталявалi восем iнфармацыйных стэндаў, якiя расказваюць наведвальнiкам аб аперацыi «Баграцiён».

ypopko@sb.by

Фота прадастаўлена Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter