Варвара пачынае, хлопчыкі выйграюць

Першай у 2013-м у Гомелі нарадзілася дзяўчынка з імем Варвара

Першай у 2013-м у Гомелі нарадзілася дзяўчынка.

Немаўля с прыгожым імем Варвара, дачка гамяльчанкі Вольгі Марыніч, адкрыла эстафету нованароджаных у горадзе ў першыя гадзіны новага 2013 года. Дзяўчынка вагой каля чатырох кілаграмаў і ростам 57 сантыметраў нарадзілася ў гарадской клінічнай бальніцы № 3 у тры гадзіны ночы. Усяго ж у Гомелі 1 студзеня з’явілася на свет 12 дзяцей.

Першым крыкам абвясцілі аб сваім з’яўленні тры дзяўчынкі, а ўжо ў другой палове дня колькасная перавага цалкам аказалася на баку хлопчыкаў. Іх у першы дзень 2013-га нарадзілася восем, удвая больш, чым маленькіх прадстаўніц прыгожага полу. Дарэчы, гэты факт ужо дазваляе казаць аб пэўнай тэндэнцыі: год назад у ліку сямі нованароджаных у першы дзень года таксама аказалася толькі дзве дзяўчынкі.

Ушанаваць маладое папаўненне жыхароў горада і іх маці па добрай традыцыі вырашылі гарадскія ўлады пры падтрымцы грамадскіх арганізацый. Удзельнікі акцыі «Першы гамяльчанін-2013», ініцыятарам якой ужо некалькі гадоў выступае аддзел па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама, напярэдадні Каляд наведалі радзільныя аддзяленні некалькіх устаноў аховы здароўя абласнога цэнтра, у прыватнасці, гарадскіх клінічных бальніц № 2 і № 3 і абласной бальніцы. Прадстаўнікі гарвыканкама, а таксама абласной арганізацыі «Белая Русь», рэгіянальных фарміраванняў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага фонду міру павіншавалі шчаслівых маці і ўручылі ім падарункі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter