Лариса Грибалева приглашает талантливых детей в проект «Звездная страна»

Вартыя вялікай сцэны

Ларыса Грыбалёва запрашае таленавітых дзяцей у праект «Зорная краіна». Нездарма ён запускаецца ў Год малой радзімы — артыстка плануе адшукаць таленавітых дзяцей у розных кутках краіны.

фота белта.
— За 25 гадоў творчай дзейнасці назбіралася вялікая колькасць любімых усімі песень, і я з задавальненнем імі падзялюся, — расказала Ларыса Грыбалёва БЕЛТА. — Я ўвесь час атрымліваю запрашэнні на сумесныя выступленні. Назапашаны вопыт і жаданне дапамагчы пачынаючым артыстам сталі асновай у стварэнні такой творчай платформы, як «Зорная краiна». Упэўнена, што атрымаецца запаліць новыя зорачкі нашай таленавітай краіны.

Каб прыняць удзел у праекце, трэба запісаць відэа нумара (для харэаграфічных калектываў) або кавер-версіі на любую з песень Ларысы Грыбалёвай (для вакалістаў) з абавязковай пазнакай «Хочам / Хачу выступіць на канцэрце Ларысы Грыбалёвай» і прадстаўленнем свайго калектыву і горада, выкласці іх у сацыяльных сетках «Одноклассники» ці «ВКонтакте» з хештэгамі #хочунаконцертларисыгрибалевой і #зорнаякраiна і даслаць спасылку на відэа на электронны адрас арганізатара zornayakraina@gmail.com.

Зрабіць гэта трэба ў перыяд з 1 па 30 чэрвеня. З 1 па 15 ліпеня пройдзе другі тур праекта — галасаванне. Па яго выніках будуць вызначаны шэсць пераможцаў. Аднаго выберуць па найбольшай колькасці праглядаў відэа, яшчэ трох вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі, а двух пераможцаў назаве сама Ларыса Грыбалёва.

«Зорная краіна» пройдзе па ўсіх абласцях краіны. Фіналам праекта стане выніковы гала-канцэрт лепшых нумароў на вялікай сцэне ў Мінску ў канцы 2019 года.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter