Вандруем з «Вясёлкай»

Чытачы, аўтары і даўнія сябры «Вясёлкі» збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Цікава, што юбілей легендарнага часопіса супаў з Годам кнігі.

Адзінаму беларускамоўнаму дзіцячаму часопісу сення спаўняецца 55 гадоў.

Чытачы, аўтары і даўнія сябры «Вясёлкі» збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Цікава, што юбілей легендарнага часопіса супаў з Годам кнігі.

— Тыя, хто чытаў першыя нумары «Вясёлкі», цяпер самі дзядулі і бабулі. Часопіс застаецца жаданым госцем у хатах і кватэрах, бо нястомна вучыць чытачоў любіць Айчыну, шанаваць родную мову, паважаць старэйшых, — гаворыць галоўны рэдактар «Вясёлкі» Уладзімір Ліпскі. — Дашкольнікі і малодшыя школьнікі атрымалі ўжо 660 дзівосных часопісаў. Убачылі свет нашы кнігі «Нам засталася спадчына», «Урокі цікавых сустрэч», «Сядзіба, або Хата з матчынай душой», «Вясёлка над Неманам», «Я тут жыву». Да нашага юбілею выдавецтва «Мастацкая літаратура» падрыхтавала шостую кнігу серыі асобных выбраных твораў часопіса.

У гэтым годзе «Вясёлка» прадоўжыць здзіўляць сваімі творамі. Сумесна з ЮНІСЕФ, які распавядае пра канвенцыю аб правах дзіцяці, рыхтуецца новы праект. У кожным нумары друкуецца аповесць-казка «Дабрадзей для ўсіх дзяцей». Тыраж часопіса сення — 13500 экзэмпляраў. Удзельнікі сучасных праектаў — і самі чытачы. Пераможцы конкурсаў «Міс Вясёлка», «Чэмпіён Вясёлкі» не раз упрыгожвалі вокладкі часопіса за 2009—2010 гады. А ў 2011-м рэдакцыя запрашала сваіх чытачоў у вандроўку па краінах свету. Сёлета выйшаў спецвыпуск, прысвечаны Саюзнай дзяржаве.

Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter