10-12 машин в день: как ГАИ эвакуирует автомобили, мешающие очищать улицы от снега

Вам тут не месца!

Для таго каб дарогі ў няпросты зімовы перыяд заставаліся максі-мальна бяспечнымі і зручнымі для руху транспарту, у Мінску старанна працуюць работнікі дарожных і камунальных службаў. Але не заўсёды снегаўборачная тэхніка можа выканаць сваю працу на сто працэнтаў — перашкоды ствараюць аўто, прыпаркаваныя не па правілах. ДАІ папярэджвае: машыны пару-шальнікаў будуць перастаўляць і эвакуіраваць. Карэспандэнт «Р» выехала ў рэйд з інспектарамі і даведалася, дзе шукаць аўто, калі яго раптам не аказалася на месцы.
Парушальнiк  прыпаркаваў  машыну  ў метры ад пешаходнага пераходу.


Марознай раніцай пачынаем рэйд з Паўлам Міклашам, інспектарам ДПС аддзела ДАІ
Цэнтральнага РУУС Мінска, і кіроўцам ярка-жоўтага эвакуатара. Вуліца Інтэрнацыянальная, дзе мы зараз зна-ходзімся, — заўсёды праблемны ўчастак, дзеліцца назіраннямі інспектар:

На раён выдзяляецца адзін эвакуатар. У сярэднім за дзень мы адвозім на штрафстаянку каля 10—12 аўтамабіляў, а працуем з 7 гадзін раніцы да 7 вечара. Камунальныя службы звычайна звяртаюцца па дапамогу самыя першыя, раніцай, калі прымаюцца за ачыстку дарог ад снегу.

Шмат часу на пошук пару-шальніка не спатрэбілася. Падымаемся да гасцініцы «Еўропа» — бачым прыпаркаваны на тратуары «Хёндай» у метры ад пешаходнага пераходу. Будзем эвакуіраваць. Напачатку інспектар робіць фота парушэння, каб уладальніку адпраўленага на штрафстаянку аўтамабіля было зразумела, чаму машына там апынулася. Павел Міклаш тлумачыць:

— Таксама перад пагрузкай транспартнага сродку на эвакуатар мы павінны апытаць дваіх панятых. Запісваем іх даныя і дасылаем інфармацыю аб парушэнні ў міліцыю. Цяпер, калі кіроўца «Хёндай» не знойдзе машыны на месцы, ён набярэ 102 і яму раскажуць, дзе і як забраць аўто. Фіксуем усе наяўныя пашкоджанні аўтамабіля на відэазапіс, запаўняем пратакол агляду, і кіроўца эвакуатара грузіць транспартны сродак. Наша раённая штрафстаянка знаходзіцца на вуліцы Ціміразева, 46. Забраць сваё аўто ўладальнік зможа пасля выплаты штрафу за няправільную паркоўку.

Здараецца так, што транспартны сродак прыпаркаваны на праезнай частцы без парушэння правілаў, але ўборцы вуліцы перашкаджае. У такім выпадку інспектары ДАІ звязваюцца па тэлефоне з уладальнікам і просяць адагнаць аўтамабіль. Калі абанент не адказвае ці не можа падысці, яго аўто эвакуатар мае права пераставіць на ачышчаны ўчастак дарогі. Штраф пры гэтым не выпісваецца, але працэс перастаноўкі машыны патрабуе такіх жа дзеянняў, як і пры эвакуацыі, нават калі машыну перамесцяць на пару метраў.

Мы б усім раілі пакідаць нумар тэлефона пад лабавым шклом, так як гэта часам можа вырашыць праблему без прыцягнення эвакуатара. А вось такім аўтаўладальнікам, як гаспадар гэтай «Хёндай», пагражае штраф — ад 1 базавай велічыні да 2 у выпадку паўторнага такога парушэння на працягу года, — кажа інспектар.

З-за парушальнікаў праблемы з пад’ездам часта ўзнікаюць не толькі ў камунальных службаў, але і ў машын МНС, «хуткай дапамогі».
Фота аўтара

Яшчэ адзін парушальнік, уладальнік сіненькага «Сітраена», які мы планавалі эвакуіраваць наступным, заўважае нас і хуценька садзіцца за руль. Яму сёння пашанцавала. У гэты час інспектару паступае паведамленне: скардзяцца на тое, што ў двор па вуліцы Няміга, 6 праехаць немагчыма.

Тут адны і тыя ж праблемы кожны дзень, сітуацыя заўсёды складаная, — заўважае Павел Міклаш. — Цэнтр горада. Людзі прыязджаюць у офісы, магазіны, а пакідаць машыны на платных стаянках не жадаюць. Знакі папярэджваюць, што паркавацца нельга, але нікога гэта не бянтэжыць. З-за парушальнікаў праблемы з пад’ездам часта ўзнікаюць не толькі ў камунальных службаў, але і ў машын МНС, «хуткай дапамогі».

З парушэннем прыпаркавана чорная БМВ. Інспектар ДАІ прыступае да працы па вышэйзгаданым сцэнарыі: апытанне панятых, фота і відэафіксацыя, акуратная пагрузка машыны на эвакуатар. Увесь працэс займае каля 10 хвілін.

Толькі ў Цэнтральным раёне Мінска з 1 снежня супрацоўнікі ДАІ эвакуіравалі больш за 350 машын — у сярэднім за дзень атрымлiваецца каля 10 аўто. Акрамя рэкамендацыі выконваць правілы паркоўкі, Дзяржаўта-інспекцыя ў зімовы перыяд раіць да пачатку паездкі старанна чысціць аўтамабіль ад снегу, правяраць наяўнасць шклоабмывальнай вадкасці, спраўнасць шклоачышчальнікаў і прыбораў асвятлення. Падчас руху аўтамабілістам неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, трымаць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Вадзіцеляў таксама просяць у марозныя дні па магчымасці не заставацца абыякавымі да іншых удзельнікаў дарожнага руху і пры ўзнікненні на дарогах няштатных сітуацый прыходзіць на выручку адзін аднаму.

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter