Вакзал і сонца

Да пачатку лета ў Гродне рэканструюць чыгуначны вакзал

Да пачатку лета ў Гродне рэканструюць чыгуначны вакзал.

Тут ужо зманціравалі шыльду «Чыгуначны вакзал Гродна» і ўсталявалі паказальнікі, якія падкажуць, што і дзе размешчана. Акрамя таго, да летняга сезона ў памяшканні павінны адкрыцца інтэрнэт-кафэ і прадуктовы магазін.

На даху вакзала нядаўна з’явіліся ўстаноўкі для падагрэву вады з дапамогай сонечнай энергіі. Частка іх ужо працуе: цёплая вада падаецца для бытавых патрэб. З пускам другой секцыі ёй забяспечаць харчаблок кафэ.

Дарэчы, сонечную энергію пачнуць выкарыстоўваць і для падагрэву вады, якая будзе назапашвацца ў баку-акумулятары і адводзіцца да санвузлоў, душавых кабінак пакояў адпачынку. У міжацяпляльны перыяд геліякалектары дазволяць цалкам адключаць будынак ад гарадскіх крыніц цеплавой энергіі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter