З нашага Іллю Сільчукова ў вядомым расійскім телешоу галасавала зорка оперы Алена Абразцова

Вакальны батл у мажоры

З нашага Іллю Сільчукова ў вядомым расійскім телешоу галасавала зорка оперы Алена Абразцова. Переможа ён ці не - зараз залежыць только ад телэгледачоў.
З нашага Іллю Сільчукова ў вядомым расійскім телешоу галасавала зорка оперы Алена Абразцова. Переможа ён ці не - зараз залежыць только ад телэгледачоў.


Сёння ўвечары стане вядома імя пераможцы вакальнага тэлеконкурсу «Вялікая опера». Два месяцы гэты расійскі праект прыцягваў да тэлеэкранаў і аматараў жанру, і прафесіяналаў, і тых, каго ніколі не цікавіла опернае мастацтва. Увесь гэты час дзесяць маладых салістаў з Узбекістана, Казахстана, Азербайджана, Манголіі, Расіі і Беларусі спаборнічалі за званне лепшага. Кожны з удзельнікаў павінен быў прадэманстраваць не толькі свае вакальныя дадзеныя, але таксама мастацтва сцэнічнага пераўвасаблення і талент драматычнага акцёра.

Ацэньвала выступленні строгае журы, у якое ўваходзілі сусветная оперная зорка Алена Абразцова, народная артыстка Расіі былая салістка Вялікага тэатра Галіна Калініна, мастацкі кіраўнік «Геліконоперы» Дзмітрый Бертман і Ян Холендэр, які 20 гадоў узначальваў Венскую оперу, а цяпер кансультуе «Метрапалітэн-опера» ў Нью-Ёрку.

Па выніках васьмі выпускаў тэлешоу ў фінал выйшлі тры артысты, у ліку якіх саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ілья Сільчукоў. Яго сапернікі — Салтанат Ахметава з Казахстана і расіянка Васіліса Бяржанская.

Тройка лідараў пакарыла прафесійнае журы. Цяпер пераможцу з іх выбярэ публіка з дапамогай sms-галасавання. Аддаць свой голас упадтрымку нашага земляка можна sms-паведамленнем з лічбай 2 на кароткі нумар 7375. Кошт — 11 880 беларускіх рублёў. Галасаванне будзе ісці да самага фіналу. Пачатак тэлешоу ў 19.10. Прамую трансляцыю з Вялікай залы Маскоўскай кансерваторыі будзе весці тэлеканал «Расія-Культура».

Ірына СВІРКО
isvrko@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter