Ваенны парад у Пекіне стаў яркай кропкай у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя завяршэння Другой сусветнай вайны

Ваенны парад у Пекіне

Грандыёзны ваенны парад у Пекіне, па сутнасці, стаў яркай кропкай у шэрагу мерапрыемстваў, што прайшлі па ўсім свеце, прымеркаваных да 70-годдзя завяршэння Другой сусветнай вайны. У юбілейных урачыстасцях прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка.



У парадным страі разам прайшлі беларускія і кітайскія ваенныя
Фота: РЭЙТЭР


У парадзе прынялі ўдзел 12 тысяч ваеннаслужачых. Каля 500 адзінак тэхнікі 40 тыпаў праехала стройнымі разлікамі па плошчы Цяньань­мэнь. Над ёй прайшло больш за 200 самалётаў і верталётаў. Раней Кітай асабліва не афішаваў свае ваенныя распрацоўкі і дасягненні. Але гэтым разам 84 працэнты задзейнічанай тэхнікі было паказана ўпершыню. Прычым уся выключна кітайскай вытворчасці. Вялікае ўражанне зрабілі  прадстаўленыя на парадзе ўзоры тэхнікі. Але філасофія ўрачыстасці не зводзілася да чыстай дэманстрацыі сілы новага Кітая. Старшыня КНР пра гэта гаварыў з трыбуны.  Ён адназначна запэўніў, што яго краіна імкнецца да міру і будзе няўхільна ісці па шляху мірнага развіцця. Да якой бы высокай ступені ні быў бы развіты Кітай, ён ніколі не будзе дабівацца гегемоніі ды займацца экспансіяй, ніколі не навяжа — тут прагучалі вельмі кранальныя, глыбокія словы — “перажытае на сабе гора і пакуты іншым”. У пацверджанне гэтых слоў пад заслону парада ў неба над Пекінам узняліся тысячы выпушчаных птушак і рознакаляровых паветраных шароў.

Раўнапраўе, выключна суверэнны выбар свайго шляху развіцця кожнай дзяржавай — тыя каштоўнасці, якія мэтанакіравана і настойліва рухае наперад у знешнепалітычным дыялогу і Беларусь. І тут у нас, КНР, бліжэйшых саюзнікаў нямала аднадумцаў. На ўрачы­стасці ў Пекін з’ехаліся прэзідэнты, кіраўнікі ўрадаў і прадстаўнікі 50 дзяржаў і міжнародных арганізацый. Гэта гаворыць пра многае. Найбольш блізкія партнёры накіравалі для ўдзелу ў парадзе разлікі сваіх ваенных. І вось момант, які мімаволі звяртае на сябе асаблівую ўвагу. Адкрывалі ўрачысты марш замежных гасцей беларускія байцы, замыкалі — расійскія. З гэтага, напэўна, таксама можна рабіць значныя высновы аб прыярытэтах міжнароднага супрацоўніцтва.

Дзмітрый Крат
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter