Вадаспад нечаканых адкрыццяў. Што хаваецца за сціплай гасціннасцю Міёрскага краю?

Куточак беларускага Паазер’я, зямля непаўторнай прыгажосці і цікавай гісторыі, край блакітных азёр і балот — усё гэта Міёршчына. Калі акінуць вокам Міёрскі край з самай высокай кропкі раёна — Ваўчынай гары, вышыня 209 метраў, убачыш бясконцы вянок азёр, што па прыгажосці нічым не саступаюць браслаўскім. Абстэрна, Набіста, Мілашоўскае, Асінаўскае — мілагучныя назвы азёр лашчаць слых і нібы дыхаюць чыстым паветрам над акварэллю, дзе пераліваюцца зеляніна, вада і неба. А якая музыка гучыць у душы, калі ўпершыню бачыш велічны больш чым стогадовы касцёл у Міёрах, што адбіваецца ў люстраной гладзі чысцюткага возера! На Міёршчыне цудам захаваліся і некалькі панскіх сядзіб у атачэнні старадаўніх паркаў, а члены мясцовага гісторыка-археалагічнага клуба “Арганаўты” беражліва даследавалі жыццё знакамітых шляхецкіх родаў — Лапацінскіх, Замбжыцкіх, Святаполк-Мірскіх, Аскерак і іншых. У школьным музеі міёрскай СШ № 3 ёсць экспанаты, якімі не можа пахваліцца нават Эрмітаж. Напрыклад, рымскі дынарый імператара Галерыя — адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі, а фальшывы арабскі дырхем не мае аналагаў у свеце. А яшчэ на Міёршчыне знаходзіцца самы маленькі горад Беларусі — Дзісна. Якія ж сем цудаў раёна трэба ўбачыць перш за ўсё?

Лявонпольская царква, сядзіба і калона. Помнік архітэктурнага драўлянага дойлідства Троіцкая царква была пабудавана ў 1774 годзе без адзінага цвіка! І толькі праз сто гадоў цвікі былі выкарыстаны пры шалёўцы сцен.  Самы старадаўні будынак раёна ўзведзены з цэглы ў стылі барока — сядзіба-дом Лапацінскіх у Лявонполі. Таўшчыня яго сцен складае цэлы метр! Вакол сядзібы быў закладзены прыгожы парк, а ў ім пры Лапацінскіх была аранжарэя, у якой раслі нават ананасы, фінікі, апельсіны, лімоны і персікі. І гэта на поўначы Беларусі! Звярніце ўвагу таксама на ўнікальную 9-метровую мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года — Асноўнага закона Рэчы Паспалітай. Гэта была трэцяя канстытуцыя ў свеце пасля амерыканскай і французскай.

Капліца ў вёсцы Ідолта — тыповы помнік позняга класіцызму. Невялікая прамавугольная пабудова прыгожа ўзвышаецца на паўвостраве Мілашоўскага возера і глядзіцца ў яго, нібы бялявая прыгажуня. Капліца была ў свой час родавай усыпальніцай Мілашаў, і мясцовыя жыхары могуць расказаць вам шмат цікавага пра апошняе пахаванне любімых у народзе шляхціцаў. У Ідолце таксама звярніце ўвагу на касцёл, пабудаваны ў вельмі рэдкім для Беларусі стылі мадэрн. Аналагаў яму не існуе.

Музей кнігі і друку. Экспазіцыю гэтага незвычайнага музея разам з членамі клуба “Арганаўты” падрыхтаваў нястомны краязнаўца, лаўрэат прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “Чалавек года Віцебшчыны-2009” і проста настаўнік міёрскай СШ № 3 Вітольд Ермалёнак.  Некаторых кніг, што можна пабачыць у музеі, няма нават у Нацыянальнай бібліятэцы і музеі кнігадрукавання ў Полацку. Сярод рарытэтаў — “Часоўнік” XVII стагоддзя, рукапісныя кнігі таго ж часу, том сачыненняў Жан Жака Русо, упрыгожаны аўтографам кампазітара Роберта Шумана... У музеі можна таксама паглядзець паштоўкі стогадовай даўнасці з выявамі Міёраў, нямецкія і польскія маркі. Пошук працягваецца — у старадаўніх куфрах на закінутых сядзібах і ў іншых месцах “арганаўты”  толькі за апошні год адшукалі каля 200 каштоўных экспанатаў.

Месца зліцця Заходняй Дзвіны і Дзісны. З вышыні птушынага палёту самы малы горад Беларусі Дзісна нагадвае востраў на бязмежнай воднай прасторы або вуліцы Венецыі. Дзісна, або Дзісёнка, як кажуць мясцовыя жыхары,  упадае ў маці Дзвіну і нібы падпяразвае яе блакітнай стужкай сваіх хваляў. У X стагоддзі славяне заснавалі тут невялікае паселішча — Капец-гарадок (земляная крэпасць), каля якога праплывалі па шляху з варагаў у грэкі вікінгі.  Зараз Дзісна становіцца цікавым турыстычным аб’ектам, у тым ліку і для замежных гасцей.

Балота Ельня — куток рэдкай некранутай прыроды, сапраўдны кландайк для экатурыстаў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе, яго плошча больш за 25 тысяч гектараў. Цікава, што балота ўзвышаецца над мясцовасцю на 8 метраў дзякуючы ўнутраным азёрам.  Ельня — гэта гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, дзе можна ўбачыць такія рэдкія і знікаючыя расліны, як карлікавая бяроза, чарнічная іва, сібірскі касач, драбнаплодныя журавіны і іншыя. Для падарожжа па заказніку распрацаваны чатыры турыстычныя маршруты. Балота мае статус Рамсарскай тэрыторыі, на ім жывуць 18 відаў птушак, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу. Мясцовыя жыхары вераць у цудадзейную энергетыку Ельні: гэта сапраўдная прыродная клініка, якая лечыць душу.

Самы высокі мост у Беларусі пабудаваны на мяжы Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Яго вышыня ад вады да праезнай часткі складае 25 метраў, даўжыня — 280,6 метра. Агульная працягласць маставога пераходу — 7 кіламетраў! Волату над Заходняй Дзвіной усяго год. Мост забяспечвае транзіт безлічы грузаў з краін Балтыі, Расіі і Еўропы. Раней жыхарам краю даводзілася ехаць за 150 кіламетраў у Наваполацк, каб пераправіцца на другі бераг ракі.

Вадаспад на рацэ Вята. Што за дзіва — вадаспад на спакойнай беларускай раўніннай рацэ! Яшчэ ў пазамінулым стагоддзі на Вяце пабудавалі млын і кардонную фабрыку. У 50—60-я гады, за савецкім часам, на іх месцы пабегла вада праз плаціну невялікай гідраэлектрастанцыі, якая абслугоўвала райцэнтр. Да гэтага часу захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў і вадаспад на плаціне. Праехаць да вадаспада можна ад вёскі Ідолта праз Сыромшчыну або ад Александрыны праз Павяцце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter