Ва Украіне — Вішня, а ў Беларусі — Сліва!..

Сліва, М. М. Віртуальнае каханне: кніга гумару/ Міхась Сліва. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 144 с. — (Бібліятэка “Вожыка”).

Сліва, М. М. Віртуальнае каханне: кніга гумару/ Міхась Сліва. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 144 с. — (Бібліятэка “Вожыка”).

Уклаўшы ў адну кнігу гумарэскі і фельетоны, сатырычныя карацелькі-мініяцюры, пісьменнік-гумарыст Міхась Сліва, які доўгі час друкаваўся на старонках часопіса “Вожык”, нагадаў, што можна часам і пасмяяцца. З таго, што адбываецца-дзеецца навокал, з падхалімаў і бюракратаў, з п’яніц і ўсялякіх прайдзісветаў, з самых розных заган жыцця, а часам і з саміх сябе. Ладны зборнік твораў сатырычнага і гумарыстычнага характару цудоўна аформіў мастак Аляксандр Каршакевіч. А з прадмовы да кнігі чытач даведаецца, як Міхась Кавалёў, аматар пажартаваць, стаў пісьменнікам-сатырыкам Міхасём Слівам.
Варта заўважыць, што пісьменнік працягвае друкавацца ў “Вожыку”, які зараз выходзіць як альманах. А зборнікам “Віртуальнае каханне” Міхася Слівы адраджаецца традыцыйная “Бібліятэка “Вожыка”. Падрыхтаваны ўжо і наступныя кнігі гэтага вядомага ў свой час творчага праекта. Сачыце за “Вожыкам” і за планамі выдавецтва “Літаратура і Мастацтва”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter