Віцебскі суперпраект

У старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза Гадада Галімава ажыццяўленне праекта «Прыдарожны сервіс» на асабістым пільным кантролі...

У старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза Гадада Галімава ажыццяўленне праекта «Прыдарожны сервіс» на асабістым пільным кантролі. Толькі на такой саліднай трасе, як Брэст—Масква, па віцебскай тэрыторыі на працягу мінулага года рэканструяваны два і ўзведзены новыя прыдарожныя комплексы. 

Не сорамна перад гасцямі віцебскім кааператарам за абслугоў-ванне кліентаў у прыдарожным кафэ пасёлка Буда Дубровенскага раёна. Сёння паслугамі кааператыўнага кафэ пры вялікай дарозе карыстаюцца сотні наведвальнікаў штодзённа. Апрача прадпрыемства грамадскага харчавання, тут гасцінна сустракае пакупнікоў магазін з багатым выбарам прадуктаў і прамысловых тавараў. Тут зручна прыпаркавацца на аўтатранспарце, хоць стаянка пакуль і не надта прасторная. А ў недалёкай перспектыве ў пасёлку Буда з’явіц-ца матэль з гасцінічнымі нумарамі, трэнажорная зала, лазня, більярдная, шэраг іншых паслуг  для адпачынку вадзіцеляў. 

Для Дубровенскага райспажыўтаварыства развіццё прыдарожнага сервісу хоць і турботная, але выгадная справа. У тым жа пасёлку Буда штодня па аўтадарозе Брэст—Масква ў абодвух напрамках праязджаюць каля 5000 транзітных аўтамабіляў. Вядома, не кожны вадзіцель спыняецца для адпачынку і перакусу. Але калі стварыць кааператыўнаму прадпрыемству добрую славу, то колькасць жадаючых прытармазіць павялічыцца. 

Летась аблспажыўсаюз інвесціраваў 23 мільярды рублёў у развіццё прыдарожнага сервісу, а сёлета мяркуецца ўкласці ў перспектыўную справу звыш 30 мільярдаў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter