В столице почтили память Янки Купалы

К памятнику поклонники пришли с любимыми цветами поэта - белыми розами

Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў парку яго імя адбылася ўчора ў сталіцы

Да помніка песняру прыйшлі прыхільнікі яго таленту з любімымі кветкамі паэта — белымі ружамі.

У суправаджэнні Роты ганаровай варты адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
“У цяжкую часіну паэт знаходзіў магчымасць падтрымаць маладыя таленты. Менавіта ён выступіў адным з ініцыятараў стварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі. Многія маладыя аўтары сёння бяруць прыклад з Янкі Купалы, пашыраючы традыцыі, закладзеныя ім у беларускай драматургіі. Мастацкае слова песняра стала гучным голасам народа, які пачаў ствараць сваю ўласную гісторыю. Сёння беларусы ўвасабляюць мару паэта аб моцнай і квітнеючай Беларусі”, — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатолій Тозік.
Далучыўся да акцыі “Чытаем Купалу разам” міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Ён прачытаў верш “Для Бацькаўшчыны” і працытаваў словы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча: “Бываюць паэты большага ці меншага генія, большага ці меншага ўплыву на розум і ўяўленне чалавека, але для нас, беларусаў, ён адзін такі, ён — Купала. І гэтым усё сказана”.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter