Віншуем, калегі!

Сёння беларускай газеце «Звязда» – 95 год.

У розныя эпохі розныя пакаленні звяздоўцаў былі заўсёды са сваім чытачом, неслі ім слова праўды і высокага сэнсу, паказвалі жыццё такім, якое яно ёсць. Вы і сёння, сябры, ствараеце адно з лепшых у краіне выданняў, шмат чаго робіце для адраджэння нашай агульнай Бацькаўшчыны, для развіцця і пашырэння роднай мовы. Сённяшняя «Звязда» — не проста СМІ. Гэта яскравы прыклад бескарыснага служэння векавым традыцыям, вернасці ідэям і прынцыпам беларускасці.

Шчыра віншуем вас са святам. Жадаем сустрэць стагадовы юбілей роднай газеты на роднай мове яшчэ больш высокімі творчымі дасягненнямі.

Калектыў «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter