Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Паважаныя суайчыннікі!Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.Яны па праву ўвасабляюць незалежнасць нашай рэспублікі, звязваючы разам вялікія здзяйсненні продкаў, навейшую гісторыю і дастойнае будучае Айчыны.У Год роднай зямлі заклік да патрыятызму, паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі гучыць асабліва актуальна.Галоўная ўмова дынамічнага развіцця краіны, паспяховага вырашэння стратэгічных задач павышэння якасці жыцця людзей — адзінства народа і ўлады. Радасна, што сёння, нягледзячы на складаную фінансава-эканамічную сітуацыю, беларускае грамадства канструктыўна настроена на стварэнне.Перакананы, што дзякуючы нашай згуртаванасці мы ўпэўнена пераадолеем цяжкасці і дасягнём пастаўленых мэт.Жадаю вам узаемаразумення, дастатку, шчасця і поспехаў у імя любімай Радзімы.