В Купаловской библиотеке почтили память Николая Метлицкого, Николая Шабовича, Ганада Чарказяна

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ўшанавалі памяць паэтаў Міколы Мятліцкага, Міколы Шабовіча, Ганада Чарказяна, якія ў лістападзе 2021-га сышлі ў іншы свет. У іх асобе айчынная літаратура і культура страцілi слынных сыноў, волатаў пяра. Арганізатар памятнага мерапрыемства – Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама Мінскі гарадскі тэатр паэзіі, які дзейнічае пры сталічным аддзяленні саюза.



Мікола Мятліцкі пры жыцці нездарма называў сябе дзяжурным па планеце, бо імкнуўся перадаць радасць і боль свайго народа, заўсёды з ім быў побач. Лаўрэат спецыяльнай літаратурнай прэміі Прэзідэнта, Дзяржаўнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры нашай краіны, аўтар звыш дзясятка паэтычных зборнікаў – заслуг у Міколы Міхайлавіча шмат. Яны бясцэнныя на зямлі і на небе, куды сышоў паэт. Яму было 67 гадоў. У творчасці Міколы Мятліцкага моцным рэхам адбілася чарнобыльская трагедыя, па сутнасці, як адзначаў сам, яна і зрабіла яго паэтам. Мікола Мятліцкі нарадзіўся ў вёсцы Бабчын, якая аказалася ў самым эпіцэнтры бяды – у зоне адсялення. Пісьменнік называў сябе апошнім жыхаром Бабчына, калі пастаянна вяртаўся ў родную вёску, кaб пaxaдзiць cцeжкaмi мaлeнcтвa, пepaнaчaвaць y aпycцeлaй бaцькoўcкaй xaцe i бяcкoнцa складаць вepшы, дaючы мaгчымacць выйcця тpaгiчным пaчyццям.

Микола Шабовіч – аўтар дзевяці паэтычных зборнікаў і сотні вершаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. Ён любіў сваю сям'ю, сыноў, быў лепшым у свеце дзедам. Меў многа сяброў сярод пісьменнікаў, кампазітары складалі музыку на яго вершы, у выніку напісана больш за 200 песень. Мікола Віктаравіч і сам, бывала, пісаў музыку на свае творы альбо рабіў гэта ў суаўтарстве з таварышам Дзмітрыем Пятровічам.

Ганад Чарказян нарадзіўся ў 1946 годзе ў Арменіі, аднак гэтаксама цёпла ставіўся да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі. Тут пражыў большую частку свайго жыцця – амаль 40 гадоў, плённа працаваў, і не толькі на творчай ніве. Па прафесіі – будаўнік, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Свае першыя радкі напісаў па-армянску, а першы верш апублікаваў у 1963 годзе ў ерэванскім часопісе. У Мінску выйшла яго першая кніга «Прочность». Усяго Ганад Чарказян выдаў больш за 20 кніг з прозай, паэзіяй, казкамі ў перакладзе на беларускую і рускую мовы. Перакладаў на армянскую мову вершы нашых класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Беларусь для творцы Чарказяна стала яго другой радзімай.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter