В издательстве «Беларусь» вышла книга о событиях в лагере смерти под Озаричами

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Пад покрывам нябёсаў» пра падзеі ў лагеры смерці пад Азарычамі. Навінка прысвечана трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і сённяшняму асэнсаванню тых няпростых выпрабаванняў у нацыянальнай гісторыі. Аўтар — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Фота прадастаўлена выдавецтвам «Беларусь»

— Падзеі аповесці «Пад покрывам нябёсаў» разгортваюцца ў сакавіку 1944 года ў лагеры смерці пад Азарычамі, — падзяліўся інфармацыяй дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч. — Галоўны герой толькі ў сталым узросце адважыўся расказаць пра перажыты жах. Часавыя пласты перамяжоўваюцца і ў аповесці «Святая Параскева»: любы напамінак пра вайну для гераіні аповесці — страшэнны боль. Творы дапамагаюць сённяшнім пакаленням, якія выраслі пад мірным небам, зразумець, якія на самай справе «каштоўнасці» нёс нам, беларусам і славянам, бесчалавечны фашызм.

basikirskaya@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter